Зуброўка (напой)
Зуброўка — алкагольны напой (настойка) мацункам 40°. Цяпер вырабляецца ў Беларусі, Польшчы, Расіі[1]. Настойваецца на траве Зуброўка духмяная (Hierochloe odorata (L.) Wahlb.), якая, растучы ў Белавежскай пушчы, з’яўляецца ежай для зубраў, адкуль і пайшла назва. Можа мець розныя адценні жоўтага колеру — ад светла-жоўтага да бурштынавага.
Зуброўка | |
---|---|
польск.: Żubrówka | |
Краіна паходжання | |
Год заснавання | XVI стагоддзе |
Тып | гарэлка |
Вытворца | Polmos Białystok[d] |
Сайт | zubrowka.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гліказід кумарыну, які прысутнічае ў зуброўцы духмянай, надае настойцы характэрны водар і даўкі смак і спрыяе апетыту і лепшаму пераварванню ежы. Падаецца «Зуброўка» да халоднага мяса, дзічыны, птушкі і халодных закусак.
Гісторыя
правіцьЗуброўка выраблялася на тэрыторыі Рэчы Паспалітай з пачатку XVI стагоддзя, і да XVIII стагоддзя стала адным з найлюбых напояў шляхты і сялян.
У 1926 годзе польская кампанія ў горадзе Брэст-Літоўск (цяпер Брэст, Беларусь) вынайшла спосаб масавай вытворчасці гэтага напою, які потым запазычылі мноства кампаній па ўсім свеце.
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зуброўка (напой)
- Belalco — Афіцыйны сайт брэсцкага вытворцы
- Grasovka Афіцыйны сайт
- Polmos Białystok Афіцыйны сайт
- Zubrowka.net Архівавана 15 сакавіка 2010. — Афіцыйны сайт зуброўкі
- Zubrowka: Polish Vodka and Cultural Geographic Indicators
- Зуброўка ў Германіі Архівавана 12 снежня 2010.