Зыгмунт Сідаровіч

Зыгмунт Сідаровіч (польск.: Zygmunt Sidorowicz; 1846, Львоў — 1881, Вена) — польскі мастак, пейзажыст, пісаў таксама партрэты.

Зыгмунт Сідаровіч
Дата нараджэння 1 красавіка 1846(1846-04-01)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 мая 1881(1881-05-02)[1][2][…] (35 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пасля сканчэння політэхнічных штудыяў у Львове выехаў на навучанне ў Венскую акадэмію, дзе займаўся ў 1864—1867 гадах. Вярнуўшыся ва Львоў, зарганізаваў сваю выставу. У 1873 годзе выехаў навучацца ў Мюнхен. Уваходзіў у кола такіх маляроў, як Юзаф Брант, Аляксандр Коціс, У. Брахоцкі. У 1878 годзе выехаў у Вену.

Пейзаж, 1878

Вядомы перш за ўсё маляваннем сціплых пейзажаў, што адлюстроўвалі занядбаны стан польскай вёскі ў розны час дню.

Зноскі

  1. а б RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. а б Zygmunt Sidorowicz // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://rkd.nl/explore/artists/72437 Праверана 15 кастрычніка 2016.

Літаратура правіць

  • Stefania Krzysztofowicz-Kozakowska, Malarstwo Polskie w zbiorach za granicą, Wydawnictwo Kluszczyński, 2003, ISBN 83-88080-85-7

Спасылкі правіць