Зэрах Вархафціг
Зэрах Вархафціг (іўр.: זֶרַח וַרְהַפְטִיג, ідыш: זרח װאַרהאַפֿטיק; 2 лютага 1906, г. Ваўкавыск — 26 верасня 2002, г. Іерусалім, Ізраіль) — рабін, доктар, юрыст, палітык і адзін з заснавальнікаў партыі «МАФДАЛЬ» (рэлігійнай нацыянальнай партыі) Ізраіля. Быў адным з тых, чый подпіс стаяў пад Дэклярацыяй Незалежнасці Ізраіля.
Зэрах Вархафціг | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
2 лютага 1906[1][2][…] |
||||||
Смерць |
26 верасня 2002[2][3][4] (96 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Yeruḥam Asher ben Shelomoh Yaʻaḳov Ṿarhafṭig[d] | ||||||
Веравызнанне | іўдаізм | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, рабін, адвакат, правазнавец | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў сям’і рабіна, навукоўца і рэлігійнага сіяніста Іерухама Вархафціга і яго жонкі Рыўкі Файнштэйн.
Атрымаў рэлігійнае і агульную адукацыю. Скончыў юрыдычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта. У Варшаве ажаніўся з Наомі Кляйн. Стаў адным з лідэраў рэлігійных сіяністаў у Польшчы.
У пачатку Другой сусветнай вайны збег з акупаванай немцамі Польшчы ў Літву, дзе звярнуўся да японскага віцэ-консула Ціўнэ Сугіхара і галандскага консула Яна Звартеэндейка. Вархафціг здолеў пераканаць дыпламатаў даць візы для габрэйскіх уцекачоў з Польшчы. Па плану Вархафціга габрэі павінны былі знайсці прытулак на тэрыторыі, які належаў Галандыі — выспе Кюрасао. Каб трапіць на Кюрасао, габрэйскім уцекачам было неабходна перасекчы тэрыторыю Савецкага Саюза і Японскай імперыі. Савецкія ўлады згаджаліся дазволіць габрэйскім уцекачам праезд толькі пры ўмове наяўнасці ў іх японскіх віз. Было атрымана каля 1600 візаў і выратавана шмат жыццяў. У выніку студэнты ешывы Мір, выратаваныя Вархафцігам і Сугіхара, не дабраліся да Кюрасао, а да канца вайны пражылі ў Японіі.
У 1947 годзе эміграваў у Палестыну, дзе заняўся палітыкай. Быў абраны дэпутатам ў Першы Кнэсэт. З 1948 годзе чытаў лекцыі габрэйскага права ў Габрэйскім універсітэце ў Ерусаліме. У 1951 годзе быў прызначаны намеснікам міністра па пытаннях рэлігіі ў чацвёртым ўрадзе. Пасля выбараў 1961 года ў Пяты Кнэсэт ён быў прызначаны міністрам па пытаннях рэлігіі. Гэтую пасаду ён займаў да 1974 года. У 1981 годзе пакінуў Кнэсэт. З’яўляўся адным з заснавальнікаў універсітэта Бар-Iлан.
УзнагародыПравіць
У 1983 годзе быў удастоены Прэміі Ізраіля за асаблівы ўклад у жыццё грамадства і дзяржавы Ізраіль і за прасоўванне габрэйскага права. У 1989 годзе стаў ганаровым грамадзянінам Ерусаліма[6].
Зноскі
- ↑ חה"כ זרח ורהפטיג — Кнесет.
- ↑ 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 3,0 3,1 Zerach Warhaftig // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Zerach Warhaftig // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
- ↑ У гэты дзень 2 лютага 1906 г. у Ваўкавыску ў сям’і рабіна, навукоўца і рэлігійнага сіяніста Іерухама Вархафціга і яго жонкі Рыўкі Файнштэйн нарадзіўся рабін, доктар, юрыст, палітык і адзін з заснавальнікаў партыі «МАФДАЛЬ» (рэлігійнай нацыянальнай партыі) Ізраіля Зэрах ВАРХАФЦІГ. Ён быў адным з тых, чый подпіс стаяў пад Дэклярацыяй Незалежнасці Ізраіля