Зялёныя — Зялёная альтэрнатыва

Зялёныя — Зялёная альтэрнатыва (ням.: Die Grünen — Die Grüne Alternative) — зялёная палітычная партыя ў Аўстрыі[2][3]. Партыя была закладзена ў 1986 годзе пад назвай Зялёная альтэрнатыва (ням.: Grüne Alternative) пасля зліцця больш кансерватыўнай партыі Аб’яднаныя зялёныі Аўстрыі і больш прагрэсіўнай партыяй Альтэрнатыўны спіс Аўстрыі. Акрамя экалагічных пытанняў, як ахова навакольнага асяроддзя, партыя таксама агітуе за правы меншасцей і выступае за сацыяльна-экалагічную падатковую рэформу. Паводле статуту арганізацыя мае наступныя асноўныя каштоўнасці, як прамая дэмакратыя, унікненне гвалту, экалогія, салідарнасць, фемінізм і самавызначэнне[4]. Партыя ёсць сябрам арганізацыі Глабальныя зялёныя.

Зялёныя — Зялёная альтэрнатыва
ням.: Die Grünen – Die grüne Alternative
Выява лагатыпа
Лідар Вернер Коглер[d][1]
Дата заснавання 13 лютага 1987
Штаб-кватэра
Краіна
Ідэалогія зялёная палітыка[d], прагрэсівізм[d], Еўрапейскія каштоўнасці і энвайранменталізм[d]
Інтэрнацыянал
Маладзёжная арганізацыя Young Greens[d]
Сайт gruene.at (ням.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

  1. http://orf.at/stories/2411366/
  2. Nordsieck, Wolfram (2019). «Austria». Parties and Elections in Europe.
  3. Bale, Tim (2021). «Riding the populist wave: Europe’s mainstream right in crisis». Cristóbal Rovira Kaltwasser. Cambridge, United Kingdom: Cambridge University Press. — С. 36. — ISBN 978-1-009-00686-6.
  4. «Grundsatzprogramm der Grünen». 20th National Congress of the Greens. 8.07.2001.

Спасылкі правіць