Зялёны (Буда-Кашалёўскі раён)
былы пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі
Зялёны (да 30 ліпеня 1964 года Старая Жэзленка) — былы пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Чабатовіцкага сельсавета.
Пасёлак
Зялёны
|
Геаграфія правіць
Размяшчэнне правіць
У 21 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 49 км ад Гомеля.
Транспартная сетка правіць
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі вуліцы і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя правіць
Заснаваны ў XIX стагоддзі як вёска Жэзленка, якая пазней падзялілася на дзве: Старая Жэзленка і Новая Жэзленка. У 1929 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Чабатовічы» (цэнтр — вёска Чабатовічы).
Насельніцтва правіць
Колькасць правіць
- 1999 год — 37 гаспадарак, 51 жыхар.
Дынаміка правіць
- 1959 год — 28 жыхароў (паводле перапісу).
- 1999 год — 37 гаспадарак, 51 жыхар.
Літаратура правіць
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0