Чабатовіцкі сельсавет
Чабато́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Чабатовічы.
Чабатовіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Буда-Кашалёўскі раён |
Уключае | 27 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Чабатовічы |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 820 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 2336 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Гісторыя
правіцьПасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Альхоўскага і Старабудскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна. 18 студзеня 1965 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Смычкоўскага сельсавета (12 населеных пунктаў: Гарадок, Дняпроўск, Камсамольск, Кленавіца, Крылоў, Лебедзеў, Лугавы, Першамайскі, Пралетарый, Пушкіна, Салаўёў і Смычок)[1]. 26 чэрвеня 1969 года скасаваны пасёлак Дняпроўск[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Чабатовіцкага сельсавета 24 населеныя пункты[3]. 1 кастрычніка 1976 года скасаваны пасёлкі Першамайскі і Пушкіна[4], 13 лістапада 1987 года — пасёлак Пралетарый (зліўся з вёскай Кленавіца)[5]. 20 верасня 2002 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бярвёнаўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Бярвёнаўка, Васільполле, Хоўхла, пасёлкі Броськаў і Заброддзе)[6].
Склад
правіцьУ склад Чабатовіцкага сельсавета ўваходзілі: да 1968 года пасёлак Пралетарый, да 1969 года пасёлак Дняпроўск, да 1976 года пасёлкі Першамайскі, Пушкіна (не існуюць).
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1172 чалавек[7], з іх 96,8 % — беларусы, 2,1 % — рускія, 0,9 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года — 820 чалавек[9].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 22 (1252).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 76. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 кастрычніка 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 36 (1518).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 13 лістапада 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).
- ↑ Решение Гомельского облсовета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 179 Об упразднении Бервеновского и Заболотского сельсоветов Буда-Кошелевского района и изменении границ Чеботовичского и Широковского сельсоветов Буда-Кошелевского района
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.