Старабудскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Старабу́дскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Старая Буда.

Старабудскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Буда-Кашалёўскі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Старая Буда
Дата ўтварэння 8 снежня 1926,
5 жніўня 1996
Дата скасавання 30 снежня 1927,
1 снежня 2009
Насельніцтва (2009) 931
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Гісторыя

правіць

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Чабатовіцкага сельсавета.

5 жніўня 1996 года цэнтр Недайскага сельсавета перанесены ў вёску Старая Буда, сельсавет перайменаваны ў Старабудскі. 1 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Губіцкага сельсавета[1].

На момант скасавання сельсавета ў яго склад уваходзілі 13 населеных пунктаў: вёскі Елянец, Недайка, Старая Буда, пасёлкі Асавок, Баец, Барок, Васход, Даліна, Лявады, Падчыстае, Салаўёў, Светлы і Ясмень.

У 2005 годзе скасаваны пасёлкі Красны Свет, Мар’іна Поле, Новы Свет і Ясная Паляна.

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 931 чалавек[2], з іх 95,6 % — беларусы, 2,7 % — рускія, 1,1 % — украінцы[3].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

правіць