Красны Свет

былы пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Кра́сны Свет[1] (трансліт.: Krasny Sviet, руск.: Красный Свет) — былы пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіў у склад Старабудскага сельсавета.

Пасёлак
Красны Свет
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
СААТА
3205860031
Красны Свет на карце Беларусі ±
Красны Свет (Беларусь)
Красны Свет
Красны Свет (Гомельская вобласць)
Красны Свет

У сувязі з радыяцыйным забруджваннем пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС жыхары пераселены ў чыстыя месцы.

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

У 10 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 34 км ад Гомеля.

Транспартная сетка правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Буда-Кашалёва — Гомель. Планіроўка складаецца з двух кароткіх амаль паралельных паміж сабой шыротных вуліц, забудаваных аднабакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя правіць

Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1929 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ўваходзіў у склад калгаса «Авангард» (цэнтр — вёска Старая Буда).

У 1969 годзе ў пасёлак перасяліліся жыхары суседняга пасёлка Янаўка.

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2010 год — жыхароў няма.

Дынаміка правіць

  • 1925 год — 15 двароў.
  • 1959 год — 54 жыхара (паводле перапісу).
  • 1990-я — жыхары пераселены.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0