Лугавы́[1] (трансліт.: Luhavy, руск.: Луговый; да 4 снежня 1964 года пасёлак імя Сталіна) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чабатовіцкага сельсавета.

Пасёлак
Лугавы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
імя Сталіна
Колькасць двароў
9
Насельніцтва
15 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
Лугавы на карце Беларусі ±
Лугавы (Беларусь)
Лугавы
Лугавы (Гомельская вобласць)
Лугавы

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

У 19 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 56 км ад Гомеля.

Транспартная сетка правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай амаль просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай аднабакова драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя правіць

Заснаваны напачатку 1920-х гадоў на былых памешчыцкіх землях перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1929 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. У складзе саўгаса «Чабатовічы» (цэнтр — вёска Чабатовічы). Да 4 снежня 1964 года пасёлак меў назву імя Сталіна[2]. Да 18 студзеня 1965 года пасёлак уваходзіў у склад Смычкоўскага сельсавета[3].

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2004 год — 9 гаспадарак, 15 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 4 снежня 1964 г. Аб перайменаванні вёскі Какаль Светлагорскага раёна і пасёлка імя Сталіна Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 37 (1077).
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі правіць