Лебедзеў (Буда-Кашалёўскі раён)

Ле́бедзеў[1] (трансліт.: Liebiedzieŭ, руск.: Лебедев) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Чабатовіцкага сельсавета.

Пасёлак
Лебедзеў
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
14
Насельніцтва
20 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
Лебедзеў на карце Беларусі ±
Лебедзеў (Буда-Кашалёўскі раён) (Беларусь)
Лебедзеў (Буда-Кашалёўскі раён)
Лебедзеў (Буда-Кашалёўскі раён) (Гомельская вобласць)
Лебедзеў (Буда-Кашалёўскі раён)

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

У 19 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 57 км ад Гомеля.

Транспартная сетка правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з ледзь выгнутай кароткай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай аднабакова драўлянымі сядзібамі.

Гісторыя правіць

Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. Па хуткім часе тут пачаў працаваць вятрак. Найболей актыўная забудова даводзіцца на 1920-я гады. У 1929 годзе жыхары вёскі ўступілі ў калгас. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Чабатовічы» (цэнтр — вёска Чабатовічы). Да 18 студзеня 1965 года пасёлак уваходзіў у склад Смычкоўскага сельсавета[2].

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2004 год — 14 гаспадарак, 20 жыхароў.

Дынаміка правіць

  • 1959 год — 56 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 14 гаспадарак, 20 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Ле́бедзева, н.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі правіць