Зямля Аляксандра I
Зямля Аляксандра I — найбуйнейшы востраў Антарктыкі, плошча якога складае 43 250 км².
Зямля Аляксандра I | |
---|---|
Характарыстыкі | |
Плошча | 49 070 км² |
Насельніцтва | 0 чал. |
Размяшчэнне | |
71°00′00″ пд. ш. 70°00′00″ з. д.HGЯO | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Востраў размешчаны за 20 км ад заходняга ўзбярэжжа Антарктыды ў моры Белінгсгаўзена і распасціраецца на 378 км у даўжыню і 200 км у шырыню. Даўжыня ўзбярэжжа складае 2185 км. Злучаны з кантынентам шэльфавым ільдом, і па гэтай прычыне яго цяжка знайсці на спадарожнікавых здымках. Самы высокі пункт на востраве размяшчаецца на вышыні 3140 метраў над узроўнем мора. Клімат на Зямлі Аляксандра I палярны, а сам востраў, практычна цалкам, знаходзіцца пад ільдом.
Зямля Аляксандра I была адкрытая 28 студзеня 1821 года расійскай экспедыцыяй Фадзея Белінгсгаўзена і Міхаіла Лазарава і названая ў гонар імператара Аляксандра I. Да 1940 года лічылася, што востраў адносіцца да антарктычнага матэрыку, чым тлумачыцца ўжыванне ў яго імені слова «зямля», а не «востраў».
У цяперашні час тэрытарыяльныя прэтэнзіі на востраў выказваюць Аргенціна, Чылі і Вялікабрытанія, аднак на міжнародным узроўні яны не прызнаныя. Вялікабрытанія мае на Зямлі Аляксандра I палярную станцыю.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зямля Аляксандра I