Адкрыць галоўнае меню

Зямля Пі́ры[1] (дацк.: Peary Land) — паўвостраў на крайняй поўначы Грэнландыі. Абмываецца водамі Паўночнага Ледавітага акіяна.

Зямля Піры
Greenland.A2004208.1810.250m.jpg
82°38′ пн. ш. 32°30′ з. д.HGЯO
АкваторыяПаўночны Ледавіты акіян
Найвышэйшы пункт1 920 м
Краіна
РэгіёнГрэнландыя
Зямля Піры (Грэнландыя)
Зямля Піры
Зямля Піры
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Даўжыня паўвострава больш за 300 км. Рэльеф пераважна горны. Вышыні да 1920[1] м. У заходняй частцы ледавікі. Берагавая лінія моцна парэзаная фіёрдамі. На паўвостраве мыс Морыс-Джэсеп[1] (дацк.: Kap Morris Jesup) — крайні паўночны пункт Грэнландыі.

Паўвостраў названы ў гонар амерыканскага даследчыка Арктыкі Р. Э. Піры (англ.: Robert Edwin Peary), які даследаваў гэтую частку ўзбярэжжа Грэнландыі ў 1900 годзе.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001.

ЛітаратураПравіць