Зямля (фільм)
«Зямля́» — беларускі дакументальны кароткаметражны фільм рэжысёра Віктара Аслюка, зняты на тэлеканале «Белсат» у 2011 годзе.[1]
Зямля | |
---|---|
Зямля | |
Жанр | дакументальны фільм |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
Кінакампанія | Белсат |
Працягласць | 31 хв. |
Краіна | |
Мова | беларуская |
Год | 2011 |
IMDb | ID 2269462 |
Сюжэт
правіцьНа беларуска-расійскім памежжы вядуць пошук чалавечых парэштак, не пахаваных з Другой сусветнай вайны. За 7 гадоў знайшлі больш за ажно 700 салдат. У 1942 годзе тут, у віцебскіх і ноўгарадскіх лясах праходзіла лінія фронту, дзе загінулі тысячы савецкіх вайскоўцаў: адзін полк СС знішчыў тры савецкія дывізіі. Страты Чырвонай Арміі падчас пазіцыйнай вайны за наступныя два гады склалі каля 75 %. Капачы едуць сюды за свой кошт, жывуць у палявых умовах, спяць у намётах, харчуюцца кансервамі і ўвесь дзень прасейваюць брудную зямлю, каб знайсці як мага больш. Праўда, галоўнае, што цікавіць капачоў — металічныя прадметы, што захаваліся лепш за чалавечыя косці… Бо менавіта па іх і можна знайсці загінулых тут салдат, каб аддаць ім апошні доўг: пахаваць па-хрысціянскі.
Здымачная група
правіць- аўтар сцэнарыя і рэжысёр — Віктар Аслюк
- аператар — Ян Ганчарук
- асістэнт рэжысёра — Алесь Данільчык
- рэдактар — Яраслаў Камінскі
- прадзюсар — Міраслаў Дэмбінскі
Узнагароды
правіцьПершая ўзнагарода ў катэгорыі замежных кароткаметражных дакументальных фільмаў — Міжнародны фестываль дакументальнага кіно «Cinema du Reel» (Парыж, Францыя, 2012).
Крыніцы
правіць- ↑ Зямля, дак. фільм . Белсат. Праверана 27 красавіка 2020.