Зігза́г — ламана лінія, чарговасць кароткіх ліній, якія ідуць адна за адной пад аднолькавымі вугламі і ў якой кожная другая лінія з'яўляецца паралельнай. Зігзаг здаўна з'яўляецца асноўным элементам шматлікіх арнаментаў і ўзораў керамікі і фарфору. Швейныя машыны ў стане вельмі хутка накладваць зігзагападобныя швы. Форму зігзагу мае лязо пілы. Зігзагавымі элементамі адрозніваюцца сцягі Катара і Бахрэйна.

Арнамент у форме зігзага

Спасылкі правіць