Вугал
Вугал[1][2] (кут[3][4]) плоскі — геаметрычная фігура, якая складаецца з пункта — пунтка вугла і двух розных промняў, што выходзяць з гэтага пунтка.
Вугал | |
---|---|
∠ | |
Размернасць | ° |
Адзінкі вымярэння | |
СІ | Радыян |
Інакш кажучы, вугал — фігура, утвораная двума прамянямі з агульнай вяршыняй.
Шэраг практычных задачаў вядзе да мэтазгоднасці разглядаць вугал як фігуру, што атрымліваецца пры вярчэнні фіксаванага прамяня вакол пункта О (з якой зыходзіць прамень) да зададзенага становішча. У гэтым выпадку вугал з’яўляецца мерай павароту прамяня. Такое азначэнне дазваляе абагульніць паняцце вугла: у залежнасці ад кірунку вярчэння адрозніваюць дадатныя і адмоўныя вуглы, разглядаюць вуглы, большыя за 360°, вуглы, роўныя 0°, і г. д. У трыганаметрыі падобны разгляд дазваляе вывучаць трыганаметрычныя функцыі для любых значэнняў аргумента.
Паняцце вугла таксама абагульняецца на розныя аб’екты, што разглядаюцца ў стэрэаметрыі (двухгранны вугал, шматгранны вугал, целавы кут).
Велічыня вугла
правіцьВуглы звычайна вымяраюць у градуснай меры, радзей — у радыяннай. Градус (1°) — частка разгорнутага вугла . Радыян — вугал, у якога адпаведная дуга акружнасці паводле даўжыні роўная радыусу.
Сувязь паміж градуснай і радыяннай мерай вугла: калі кут змяшчае ° радыянаў, тады ;
Класіфікацыя вуглоў
правіцьПаводле велічыні вылучаюць:
- Вострыя вуглы (ад 0 да 90°)
- Просты вугал (90°)
- Тупыя вуглы (ад 90° да 180°)
- Разгорнуты вугал (180°)
- Непукаты вугал (ад 180° да 360°)
- Поўны вугал (360°)
Зноскі
- ↑ Вугал // Матэматычная энцыклапедыя / Гал. рэд. В. Бернік. — Мн.: Тэхналогія, 2001. — С. 68. — 496 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 985-458-059-8.
- ↑ Вугал у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.4., Мн., 1997, С.284.
- ↑ Тэрміналагічны слоўнік па вышэйшай матэматыцы для ВНУ / Т. Сухая, Р. Еўдакіменка, В. Траццякевіч, Н. Гудзень. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — С. 82, 122. — 183 с. — 7 400 экз. — ISBN 5-343-01310-4.
- ↑ Самайлюковіч У., Пазняк У., Сабалеўскі А. Руска-беларускі фізічны слоўнік / Прадмова В. Вячоркі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — С. 253. — 302 с. — ISBN 5-343-01641-3.
Літаратура
правіць- Суме́жныя вуглы́ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 266. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вугал