Зінаіда Яфімаўна Арцем’ева

Зінаіда Яфімаўна Арцем’ева (нар. 7 студзеня 1926, в. Коскі Рослаўльскага раёна Смаленскай вобласці) — беларускі педагог. Заслужаны настаўнік БССР.

Зінаіда Яфімаўна Арцем’ева
Дата нараджэння 7 студзеня 1926(1926-01-07) (98 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці настаўніца
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыла Брэсцкі настаўніцкі інстытут (1948), Смаленскі педагагічны інстытут (1956). Працавала настаўніцай у Сухапольскай сямігадовай школе на Брэстчыне (1948—1950). З 1950 года у Ашмянах: настаўніца хіміі і біялогіі ў СШ № 1 (1950—1951) і СШ № 2 (1951—1987).

Узнагароды правіць

Ганаровае званне «Заслужаны настаўнік БССР» прысвоена ў 1968 годзе. Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» (1976), Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1968).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Арцем’ева Зінаіда Яфімаўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2016 год / склад. Г. У. Палубінская. — Ашмяны, 2016. — С. 17.
  • Арцем’ева Зінаіда Яфімаўна // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 561.
  • Горшенева, Л. 45 минут — это много : из опыта преподавания химии в СШ № 2 педагог З. Е. Артемьева // Красное знамя. — 1971. — 26 октября. — С. 4.