З воўчым білетам

аповесць беларускага пісьменніка Сяргея Грахоўскага пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсій

«З во́ўчым біле́там» — дакументальная аповесць беларускага пісьменніка Сяргея Грахоўскага пра ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

З воўчым білетам
Аўтар Сяргей Іванавіч Грахоўскі
Мова арыгінала беларуская

Напісаная на дакументальнай аснове, аповесць распавядае пра вяртанне вязня пасля 10 гадоў зняволення на Радзіму. Атрымаўшы даведку («воўчы білет») аб вызваленні, ён, былы «вораг народа», з вялікай цяжкасцю знаходзіць працу. Такім людзям было надзвычай цяжка ўладкавацца ў жыцці: з імі баяліся размаўляць, узнаўляць знаёмствы. Сяргей Грахоўскі апісвае, як на працягу трох гадоў ён адчуваў напружаную часовасць свайго існавання «з воўчым білетам» пад пільным наглядам савецкіх спецслужбаў, пакуль ізноў не быў высланы «навечна» ў Сібір у 1949 годзе.

Аповесць «З воўчым білетам» уваходзіць разам з аповесцямі «Зона маўчання» і «Такія сінія снягі» у аўтабіяграфічную трылогію Сяргея Грахоўскага, напісаную ў перыяд 1987—1989 гадоў, якая з’яўляецца беларускім аналагам нарысу «Архіпелаг ГУЛАГ» расійскага пісьменніка Аляксандра Салжаніцына.

Ва ўступе да трылогіі Грахоўскі дае запавет нашчадкам не дапусціць паўтарэння трагедыі беларускага народа 1930—1940-х гадоў[1]:

" Я памятаю садыстаў-следчых, злачынцаў-«суддзяў», наглядчыкаў, лагерных начальнікаў і канваіраў. Памятаю ўсё да драбніц і клянуся кожным словам, кожным радком гаварыць толькі праўду, каб ведалі людзі і ніколі не далі сябе ашукаць прыгожай хлуснёй і д’ябальскім каварствам. Сведчу, каб нашы нашчадкі спазналі сапраўдную волю, роўнасць і шчасце на роднай акрыялай і расквітнелай зямлі.
Сяргей Грахоўскі
"Слова да споведзі"
"

Зноскі

Літаратура правіць

  • С. Грахоўскі. Зона маўчання. Спавядальная аповесць. Мінск, Мастацкая літаратура, 1990.