Такія сінія снягі
«Такі́я сі́нія снягі́» — аўтабіяграфічная дакументальная аповесць беларускага пісьменніка Сяргея Грахоўскага пра жыццё ахвяр сталінскіх рэпрэсій падчас высылкі ў Сібір.
Такія сінія снягі | |
---|---|
Аўтар | Сяргей Іванавіч Грахоўскі |
Мова арыгінала | беларуская |
Дата першай публікацыі | 1988 |
Апублікаваны ў | Полымя |
Аповесць упершыню была надрукавана ў часопісе «Полымя» (№ 9 за 1988 год) пад назвай «Успаміны майго двайніка». Аўтар апісвае жыццё пісьменніка і яго сям’і напярэдадні і пасля высылкі ў Сібір. Далёка ад роднай Беларусі, там, дзе такія сінія снягі, моцныя маразы, і пачалі абжывацца бестэрміновыя вязні ГУЛАГу, нават не спадзеючыся адчуць сябе калі-небудзь вольнымі людзьмі.
![]() |
Неафіцыйна называюць нас «паўторнікі». Гэта людзі, якія гадоў па дзесяць адседзелі ў лагерах, вызваліліся, пабылі трохі дома, з некаторых паздымалі судзімасці, і раптам Берыя спахапіўся, што выжыла і вярнулася на волю больш як трэба, лазяць скрозь, нечага дамагаюцца, патрабуюць аднаўлення ў грамадзянскіх правах і нават у партыі. Загадаў сабраць усіх за краты, правесці следства, калі знойдзецца хоць маленькая зачэпка, адправіць у лагер, а не — у ссылку ў паўночныя раёны Сібіры і Казахстана. Сяргей Грахоўскі "Такія сінія снягі" |
![]() |
Аповесць «Такія сінія снягі» уваходзіць разам з аповесцямі «Зона маўчання» і «З воўчым білетам» у аўтабіяграфічную трылогію Сяргея Грахоўскага, напісаную ў перыяд 1987—1989 гадоў, якая з'яўляецца беларускім аналагам нарысу «Архіпелаг ГУЛАГ» расійскага пісьменніка Аляксандра Салжаніцына.
Ва ўступе да трылогіі Грахоўскі дае запавет нашчадкам не дапусціць паўтарэння трагедыі беларускага народа 1930—1940-х гадоў[1]:
![]() |
Я памятаю садыстаў-следчых, злачынцаў-«суддзяў», наглядчыкаў, лагерных начальнікаў і канваіраў. Памятаю ўсё да драбніц і клянуся кожным словам, кожным радком гаварыць толькі праўду, каб ведалі людзі і ніколі не далі сябе ашукаць прыгожай хлуснёй і д’ябальскім каварствам. Сведчу, каб нашы нашчадкі спазналі сапраўдную волю, роўнасць і шчасце на роднай акрыялай і расквітнелай зямлі. Сяргей Грахоўскі "Слова да споведзі" |
![]() |