Сяргей Іванавіч Грахоўскі

беларускі паэт

Сярге́й Іва́навіч Грахо́ўскі (12 (25) верасня 1913, в. Нобель, Пінскі павет, Мінская губерня — 11 снежня 2002, Мінск; Псеўданімы: М. Асіповіч; Сяргей Івановіч; С. Каршун; Парамон Паромскі) — беларускі паэт, празаік і перакладчык[1]. Заслужаны работнік культуры БССР (1983).

Сяргей Іванавіч Грахоўскі
Siarhiej Hrachoŭski. Сяргей Грахоўскі (1933).jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 12 (25) верасня 1913
Месца нараджэння
Дата смерці 11 снежня 2002(2002-12-11) (89 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, перакладчык, пісьменнік, паэт
Гады творчасці 1926 — цяп. час
Жанр паэзія
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР
grahouski.org(бел.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 12 (25) верасня 1913 года ў в. Нобель Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер Зарэчненскі раён Ровенскай вобласці Украіны) ў сялянскай сям’і. У 1914 годзе разам з бацькамі пераехаў у мястэчка Глуск[1]. У 1930 годзе пачаў працаваць рабочым на Бабруйскім дрэваапрацоўчым камбінаце. У 1931—1932 гадах працаваў карэктарам у Дзяржвыдавецтве БССР, у газеце «Чырвоная змена». Скончыў газетна-выдавецкае аддзяленне літаратурнага факультэта Мінскага педагагічнага інстытута (1935), працаваў рэдактарам на Беларускім радыё, выкладчыкам літаратуры на рабфаку пры БДУ.

АрыштПравіць

Арыштаваны 20 кастрычніка 1936 года ў Мінску па адрасе: вул. Цнян­ская, д. 28а, кв. 1. Асуджаны 2 кастрычніка 1937 года пазасудовым органам НКУС як «член контррэвалюцыйнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі» і за «антысавецкую дзейнасць» на 10 гадоў ППК. Магчыма, колькі часу знаходзіўся ва Унжэнскім ­лагеры НКУС[ru] Горкаўскай вобласці (ст. Сухабязводнае[ru]). Вызвалены 19 кастрычніка 1946 года. Пасля вызвалення выкладаў рускую мову і літаратуру ва Урэцкай сярэдняй школе Слуцкага раёна (1946—1949).

У 1947 года з С. Грахоўскага знялі судзімасць, але 19 мая 1949 года ён быў паўторна арыштаваны. Асуджаны асобай нарадай МДБ СССР 27 жніўня 1949 года на пасяленне ў Новасібір­скай вобласці, дзе працаваў настаўнікам. Рэабілітаваны па першай справе прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 19 кастрычніка 1955 года, па другой — 21 кастрычніка 1955 года. З 1956 года стала жыў у Мінску. У 1957—1973 гадах працаваў у часопісах «Бярозка» — загадчык аддзела рэдакцыі (1957—1959), «Вясёлка» (1960—1973); літкансультантам Саюза пісьменнікаў БССР (1959—1960). У 1973—1974 гадах — адказны сакратар Камітэта па дзяржаўных прэміях БССР у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры[1]. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1956 года. З 1974 года на пенсіі. Асабовая справа пісьменніка № 9934-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі[1].

Памёр 11 снежня 2002 года ў Мінску. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску[2].

ТворчасцьПравіць

Дэбютаваў вершам у 1926 годзе[1]. Аўтар зборнікаў паэзіі «Дзень нараджэння» (1958)[1], «Чаканне» (1960), «Табе зайздросціць сонца» (1963), «Памяць» (1965), «Тры вымярэнні» (1967), «Вершы» (1968), «Паэма дарог» (1970), «Зазімак» (1976), «Лірыка» (1978), «3ачараванасць» (1978), «Асеннія гнёзды» (1982), «Кругі надзеі» (1985), «Верую» (1987), «І радасць і боль» (1988). Выйшлі кнігі вершаў для дзяцей «Ад вясны да вясны» (1959), «Сёння і заўтра» (1961), «Гарыць касцёр» (1966), «Сонечная сцежка» (1980), «Знаходка» (1985), апавяданняў «Агеньчык у акне» (1972).

 
Мемарыяльная дошка на доме, дзе жыў пісьменнік, Мінск, пр. Незалежнасці, 47.

Аўтар нарысу «Горад маладосці» (1960), зборніка апавяданняў «Які вялікі дзень» (1966), дакументальных аповесцей «Рудабельская рэспубліка» (пастаўлены тэатрамі імя Я. Купалы і Гомельскім абласным драматычным у 1968; у 1972 годзе створаны аднайменны кінафільм), «Суровая дабрата» (1977), аповесцей «Ранні снег» (1975), «Гарачае лета» (1974), «Сустрэча з самім сабою» (1988), «Споведзь» (вершы, аўтабіяграфічныя аповесці, 1990), кнігі ўспамінаў «Так і было» (1986)[1].

Аўтар верша «Ветразь», дзе не ўжыў ніводнага слова сугучнага з рускімі адпаведнікамі[3][4].

Асноўныя рысы паэзіі С. Грахоўскага — гэта лірычная адкрытасць, спалучэнне грамадскіх і асабістых матываў, сцвярджэнне дабраты, шчырасці, грамадзянскай адказнасці чалавека[1].

Выступаў і як публіцыст[1]. Выдаў кнігу «Мінск» (1971) і нарыс на маральна-этычную тэму «Бацькі і дзеці» (1972). Аўтар успамінаў пра перыяд рэпрэсій (аўтабіяграфічная трылогія «Такія сінія снягі», 1988; «Зона маўчання», 1990; «З воўчым білетам», 1991).

Перакладаў на беларускую мову творы рускіх, украінскіх, літоўскіх, латышскіх, таджыкскіх, грузінскіх, аварскіх, чэшскіх, славацкіх паэтаў[1].

Пераклаў на беларускую мову паэму Р. Кобеца «Палестына» (1935), «80 000 кіламетраў пад вадой» Ж. Верна (1937, з Ю. Лявонным), аповесць «Ваенная тайна[ru]» А. Гайдара (1936), раман «Крушэнне[en]» Р. Тагора (1958), «Выбраныя вершы і паэмы» А. Блока (1980), кнігу лірыкі М. Дудзіна[ru] «Пасля спаткання» (1984), асобныя творы А. Пушкіна, Т. Шаўчэнкі, У. Маякоўскага, Я. Райніса, С. Ясеніна, Лесі Украінкі, П. Варанько[ru], М. Забалоцкага, А. Твардоўскага, М. Ціханава, М. Ісакоўскага, Р. Гамзатава, А. Венцлавы, Т. Масэнкі[ru], М. Нагнібяды, У. Сасюры, Я. Судрабкална і іншых паэтаў.

УзнагародыПравіць

Ушанаванне памяціПравіць

Сяргею Грахоўскаму пастаўлены помнік ў Глуску, яго імем названы бульвар у цэнтры гарадскога пасёлка і школа № 1 у Глуску[5].

БібліяграфіяПравіць

  • Выбр. тв. Т. 1—2. Мн., 1973;
  • Выбр. тв. Т. 1—2. Мн., 1983;
  • Выбр. тв. Т. 1—2. Мн., 1994;
  • Споведзь. Мн., 1990;
  • Выбр. тв. Мн., 2007;
  • Зона маўчання. Мн., 2008.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць