Барыслаў Паўлавіч Сцепанюк
Барыслаў Паўлавіч Сцепаню́к[5] (укр.: Степанюк Борислав Павлович; 16 ліпеня 1923 — 12 мая 2007) — украінскі паэт, перакладчык, журналіст.
Барыслаў Паўлавіч Сцепанюк | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 16 ліпеня 1923 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 12 мая 2007 (83 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст, перакладчык |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 16 ліпеня 1923 года ў сяле Каніўшчына (цяпер — Прылуцкі раён Чарнігаўскай вобласці Украіны) у сялянскай сям’і.
У 1941 годзе скончыў Прылуцкі педагагічны тэхнікум[6]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Ваяваў на Ленінградскім і Волхаўскім франтах[6]. Быў цяжка паранены і праходзіў лячэнне ў Кіргізскай ССР[6]. Вучыўся ў Кіргізскім педагагічным інстытуце, друкаваўся ў газеце «Ісык-Кульская праўда»[6]. У 1944 годзе вярнуўся ва Украіну і працаваў сакратаром Яблоніўскага райкама ЛКСМ Украіны. У 1947 годзе скончыў Кіеўскі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1947—1986 гадах працаваў у выдавецтве «Радянський письменник», дзе займаў пасады загадчыка аддзела, намесніка галоўнага рэдактара, рэдактара штоквартальнага выдання «Поезія».
Памёр 12 мая 2007 года ў Кіеве.
Творчасць
правіцьДрукавацца пачаў у 1943 годзе[5]. Творчасць Барыслава Сцепанюка прасякнута ідэямі патрыятызму і інтэрнацыяналізму, ідэямі дружбы народаў[5]. Аўтар зборнікаў паэзіі «Насустрач вёснам» (1948), «Равесніцы» (1951), «Чакаючы вяселле» (1960), «Імем сонца» (1966), «Баладны лад» (1972), «Паэтычны трыпціх» (1980), «На мяжы часу» (1994), «Абпаленая ўсімі вятрамі» (2000), «І час уваскрос» (2002) і інш. Беларусі прысвяціў вершы «Ой, ляцелі гусі з Беларусі», «Песня Янкі Купалы», «Матчына мова» і іншыя[5]. Цыкл паэзіі «Шевченко в Переяславлі» (1955) прысвяціў Т. Р. Шаўчэнку, пераклаў прысвечаныя яму вершы К. Малікава (з кіргізскай мовы, 1964) і А. Шагенцукова (з кабардзіна-чаркескай мовы, 1961).
Пераклаў на ўкраінскую мову паэмы «Таварыш» В. Таўлая і «Вецер з Волгі» А. Вялюгіна. Таксама пераклаў паасобныя вершы М. Багдановіча, З. Бядулі, У. Дубоўкі, К. Кірэенкі, А. Куляшова, А. Лось, М. Танка і іншых аўтараў[5].
Складальнік анталогіі «Украінская савецкая паэзія» (т. 1—2, 1975, на беларускай мове)[5].
Узнагароды і званні
правіць- Заслужаны работнік культуры Кіргізскай ССР (1975);
- Заслужаны работнік культуры Чувашскай АССР (1979);
- Заслужаны работнік культуры Украінскай ССР (1983);
- ордэн Айчыннай вайны I ступені (1985);
- лаўрэат літаратурных прэмій імя У. Сасюры, імя П. Тычыны (1974), імя М. Рыльскага (2004);
- медалі і граматы.
Зноскі
правіць- ↑ Шевченківська енциклопедія — Київ: 2013. — Т. 5. — С. 946. — ISBN 978-966-02-6420-5, 978-966-02-6421-2
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 307. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ а б http://ukr-lit.net/stepanjuk.html Праверана 17 кастрычніка 2023.
- ↑ http://www.pryluky-dytbiblioteka.edukit.cn.ua/literaturne_zhittya/pisjmenniki_priluchchini/stepanyuk_borislav/ Праверана 17 кастрычніка 2023.
- ↑ а б в г д е БелЭн 2002.
- ↑ а б в г Борислав Степанюк // Прилуцька міська бібліотека для дітей ім. Павла Білецького-Носенка (укр.)
Літаратура
правіць- Сцепанюк Барыслаў Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 307. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Оксана Парашчук Степаню́к Борислав Павлович // Шевченківська енциклопедія: У 6-ти т.— Т. 5: Пе—С / Гол. ред. М. Г. Жулинський; Ін-т літератури ім. Т. Г. Шевченка. — К., 2015. — С. 946. — 1040 с. — ISBN 978-966-02-6420-5 (загальний); ISBN 978-966-02-6975-0 (т.5). (укр.)
- Енциклопедія українознавства . У 10-х томах. / Головний редактор Володимир Кубійович . — Париж, Нью-Йорк: «Молоде життя »-«НТШ »; 1954—1989, 1993—2000.
Спасылкі
правіць- Борислав Степанюк // Прилуцька міська бібліотека для дітей ім. Павла Білецького-Носенка (укр.)
- Степанюк Борислав Павлович // Госнаграды — электронная база награждённых государственными наградами, лауреатов государственной премии Кыргызской Республики (руск.)
- Степанюк Борислав Павлович 1923 г.р. // Обобщённый банк данных «Подвиг народа в Великой Отечественной войне 1941—1945 гг.» (руск.)
- Степанюк Борислав Павлович (руск.) // «Память народа» — праект Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі