Кааба
Кааба (араб. الكعبة) — мусульманская святыня ў выглядзе кубічнай пабудовы ва ўнутраным двары Забароненай Мячэці (Мекка). Мае толькі адзін уваход; адсутнічаюць вокны. Унутры Каабы, у яе правым вуглу на вышыні каля паўтара метраў размешчаны свяшчэнны для ўсіх мусульман Чорны камень (верагодна, метэарытнага паходжання). Вакол Каабы падчас хаджу адбываецца абрад таваф. Кааба служыць кіблай — арыенцірам, да якога звяртаюць свой твар мусульмане ўсяго свету падчас малітвы.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/17/Supplicating_Pilgrim_at_Masjid_Al_Haram._Mecca%2C_Saudi_Arabia.jpg/220px-Supplicating_Pilgrim_at_Masjid_Al_Haram._Mecca%2C_Saudi_Arabia.jpg)
Літаратура
правіць- Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кааба