Кабёлка

вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Кабёлка[1] (трансліт.: Kabiolka, руск.: Кобёлка) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Дамачаўскага сельсавета. Размешчана за 52 км на поўдзень ад Брэста, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца, на аўтадарозе БрэстТамашоўка.

Вёска
Кабёлка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
214 чалавек (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовыя індэксы
225008
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212805036
Кабёлка на карце Беларусі ±
Кабёлка (Беларусь)
Кабёлка
Кабёлка (Брэсцкая вобласць)
Кабёлка

У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Брэстрайаграсэрвіс» (цэнтр — г.п. Дамачава).

Гісторыя

правіць

Паводле пісьмовых крыніц вядома з XV стагоддзя як сяло — шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім павеце Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Размяшчалася на дарозе КамароўкаБярэсце.

У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні, у складзе маёнтка Дамачава. Паводле рэвізскіх матэрыялаў 1858 года ўладанне князя Вітгенштэйна. У 1878 годзе вёска з’яўлялася цэнтрам сельскай грамады, адносілася да Дамачаўскай воласці. У 1890 годзе працавала царкоўна-прыходская школа. У 1897 годзе дзейнічала школа граматы.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Дамачаўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР.

Да 1957 года ў складзе Ляплёўскага сельсавета[2], пасля — у складзе Дамачаўскага пассавета.

Насельніцтва

правіць
  • 235 сялянскіх душ (1858)
  • 113 двароў, 591 жыхар (1878)
  • 83 двары, 451 жыхар (1897)
  • 452 жыхары (1905)
  • 46 двароў, 257 жыхароў (1921)
  • 454 жыхары (1970)
  • 97 гаспадарак, 214 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Кубэ́лка, Кабы́лкі, мн.
  2. Решение Исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 3 июня 1957 г. № 344 О частичном изменении в административно-территориальном делении сельских Советов Брестского и Пинского районов и Домачевского поселкового Совета Брестского района

Літаратура

правіць
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі

правіць