Кавалёўка (басейн Нёмана)

рака ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Лоша (басейн Нёмана)

Кавалёўка — рака ў Астравецкім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Лоша (басейн Нёмана). Даўжыня 12 км. Пачынаецца на паўднёвы ўсход ад вёскі Дравянікі, цячэ ў межах Ашмянскага ўзвышша, упадае ў Лошу на ўсходняй ускраіне горада Астравец. Асноўныя прытокі — рака Парока і рака Малька (леваруч). На ўсім працягу каналізаваная.

Кавалёўка, басейн Нёмана
Даўжыня 12 км

КрыніцыПравіць

  • Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.