Кава па-льежску (фр.: Café liégeois) — халодны дэсерт з марожанага, прыгатаваны са злёгку падсалоджанай кавы, кававага марожанага і ўзбітых вяршкоў.

Кава па-льежску

Гісторыя правіць

Нягледзячы на назву, кава па-льежску не была створана ў Льежы. Першапачаткова гэты від кавы быў вядомы ва Францыі, як «кава па-венску» або «венская кава». У Першай сусветнай вайне Аўстрыя выступала ў якасці праціўніка Францыі, таму пасля штурму Льежа ў 1914 г., калі армія ўзяла умацаваную бельгійскую крэпасць Льеж, у гонар бельгійскіх умацаваных фартоў у парыжскіх кафэ гэты дэсерт пачалі называць «кава па-льежску». Цікава, што ў Льежы гэты дэсерт да гэтага часу называюць «café viennois» - «венская кава».

Прыгатаванне правіць

Папярэдне астуджаецца высокі куфель з загадзя прыгатаванай кавай, куды перад падачай на стол дадаецца марожанае і ўзбітымі вяршкамі. Часта вяршкі зверху пасыпаюцца смажаным зернем кавы ў якасці ўпрыгожання.