Каганец
Кагане́ц — старажытная свяцільня, які працуе на аснове згарання алею або тлушчу; гліняная, часам металічная пасудзіна з кнотам.
У залежнасці ад паліва мянялася форма каганца — ад латка і міскі да гаршка і глячка. Каганец ставілі ці падвешвалі пад вусцем дымахода.
Бытаваў побач з лучніком да пачатку XX стагоддзя.
ЛітаратураПравіць
- Каганец // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — С. 402. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каганец