Кадван ап Іяга (вал.: Cadfan ap Iago, лац.: Catamanus, англ.: Gideon; 580625) — кароль Гвінеда з 613 года.

Кадван ап Іяга
вал.: Cadfan ap Iago
сцяг
Кароль Гвінеда
613 — каля 625
Папярэднік Іяга ап Белі
Пераемнік Кадвалан ап Кадван
 
Дзейнасць суверэн
Нараджэнне 580
Смерць каля 625 ці каля 617
Бацька Іага ап Бені
Дзеці Кадвалан ап Кадван

Кадван атрымаў каралеўскі тытул Гвінеда пасля скону свайго бацькі Іяга ап Белі ў 613 годзе, у год бітвы пры Кайр-Легіяне (Чэстэры), якая скончылася паражэннем войскаў Гвінеда, Повіса і Мерсіі ад караля Берніцыі Этэльфрыта.

Гальфрыд Монмуцкі ў сваёй «Гісторыі брытаў» піша, што кароль Дэйры Эдвін, зрынуты Этэльфрытам, знайшоў прытулак менавіта ў Кадвана, які стаў яму прыёмным бацькам, выхаваўшы разам з уласным сынам Кадваланам. Аднак гэта паведамленне Гальфрыда наўрад ці адпавядае рэчаіснасці, паколькі Эдвін і Кадван былі аднагодкамі, да таго ж Эдвін пакінуў Гвінед пасля Чэстэрскай бітвы і хаваўся ў караля Усходняй Англіі Рэдвальда.

Надмагільны камень караля Кадвана

Мала што вядома пра жыццё Кадвана ап Іяга. Аднак яго кароткую характарыстыку захавала ўнікальная крыніца, адзін з ранніх узораў валійскай пластыкі — надмагільны камень, які дайшоў да нашых дзён у якасці дзвярнога вершніка ў царкве Эглуйс Айл (Лангадуаладр) у Англсі. Тэст, высечаны на камені: «Катаман, самы мудры і ўслаўлены кароль усіх каралёў» (лац.: Catamanus rex sapientisimus opinatisimis omnium regum), характарызуе Кадвана як выдатнага кіраўніка. Адзін са спісаў «Аналаў Камбрыі» гаворыць, што «камень у гонар Кадвана Гвінедскага» быў усталяваны (гэта значыць Кадван памёр) у 625 годзе.

Кадван быў у шлюбе з Авандрэг Чорнай (вал.: Afandreg Ddu), дачкой Кінана Гаруіна, караля Повіса. Спадчынікам Кадвана ап Іяга стаў яго сын Кадвалан ап Кадван.


Папярэднік:
Іяга I ап Белі
Кароль Гвінеда
613625
Пераемнік:
Кадвалан II ап Кадван

Зноскі

СпасылкіПравіць