Каятан Крашэўскі
Каятан Крашэўскі (польск.: Kajetan Kraszewski; 11 сакавіка 1827, в. Доўгае, цяпер Пружанскі раён Брэсцкай вобл. — 1 ліпеня 1896) — польскі пісьменнік, кампазітар, астраном-аматар.
Каятан Крашэўскі | |
---|---|
польск.: Kajetan Kraszewski | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 11 сакавіка 1827[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 ліпеня 1896[1] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Ян Крашэўскі |
Маці | Соф’я з Мальскіх |
Дзеці | Багуслаў Крашэўскі |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, астраном, празаік, драматург, музыкант |
Мова твораў | польская |
![]() | |
![]() |
Брат Юзафа Ігнацы Крашэўскага. Скончыў Свіслацкую гімназію.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bf/%D0%A1%D1%8F%D0%BC%D0%B5%D0%B9%D0%BD%D1%8B_%D1%81%D0%BA%D0%BB%D0%B5%D0%BF_%D0%9A%D1%80%D0%B0%D1%88%D1%8D%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%85_%D1%83_%D0%92%D1%96%D1%88%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%B0%D1%85_%28%D0%9F%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D1%88%D1%87%D0%B0%29%2C_%D0%B4%D0%B7%D0%B5_%D0%BF%D0%B0%D1%85%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D1%8B_%D0%9A%D0%B0%D1%8D%D1%82%D0%B0%D0%BD_%D1%96_%D0%9B%D1%8E%D1%86%D1%8B%D1%8F%D0%BD_%D0%9A%D1%80%D0%B0%D1%88%D1%8D%D1%9E%D1%81%D0%BA%D1%96%D1%8F.jpg/220px-thumbnail.jpg)
Аўтар гістарычных аповесцей, абразкоў і мемуараў «Брэсцкі канюшыц» (1875), «3 паданняў і нататак» (1892), «Патурчэнцы» (1895), «3 успамінаў кашталяніца» (1896) і інш., падзеі якіх адбываюцца пераважна на Беларусі, таксама камедый, вершаў, гавэндаў. Пісаў музыку: канцэрты, санаты, мініяцюры для фартэпіяна. Меў бібліятэку з 10 тыс. тамоў, у т.л. зборы Сапегаў. У в. Раманава (цяпер у Польшчы) заснаваў астранамічную абсерваторыю.
У шлюбе з Марыяй з Рулікоўскіх меў пяцярых дзяцей, у т.л. сына Багуслава і дачку Юзэфу, глуханямых ад нараджэння.
Зноскі
Літаратура
правіць- Мальдзіс А. Крашэўскі // БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999.