Барунскі сельсавет (Ашмянскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Каецяняцкі сельсавет)

Бару́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Баруны.

Барунскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Ашмянскі раён
Уключае 36 (30 вёсак і 6 хутароў)[1]
Адміністрацыйны цэнтр аграгарадок Баруны
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
17 студзеня 1969
Дата скасавання 2 снежня 1961
Насельніцтва (2011) 1 348[1]
Плошча 255[1]
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4
Афіцыйны сайт

Гісторыя правіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Каецяняцкі сельсавет у складзе Ашмянскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Каецяняты. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Баруны, сельсавет перайменаваны ў Барунскі сельсавет[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 2 снежня 1961 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Гальшанскага сельсавета[3].

17 студзеня 1969 года Барунскі сельсавет утвораны зноў у Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Баруны ў складзе 34 населеных пунктаў (вёскі Аляны, Антанова, Баруны, Біюцішкі, Бразгалішкі, Вайцехава, Вашчынікі, Гейстуны, Гінеўцы, Гіргіляны, Дайнаполе, Загарняты, Зубаўшчына, Зялёны Бор, Каецяняты, Кастына, Курган, Кураўшчына, Кутараўшчына, Макаўшчына, Пятровічы, Смаленка, Трасечаняты, Федзевічы, Чараны, Чаркасы, Чэрнушка, Шанцілаўшчына, Шапавалы, хутары Зара, Карпуцішкі, Кузьмішкі, Рудэнішкі і Свілаўка), якія ўваходзілі ў склад Куцавіцкага сельсавета[4]. 30 мая 1988 года ў склад сельсавета з Семярніцкага сельсавета перададзены 13 населеных пунктаў (вёскі Бянюны, Гарэцкаўшчына, Гудаўшчына, Палуды, Равы, Сідляроўшчына, Шальціны, хутары Барадоўшчына, Засценне, Лігі, Мар’янова, Місюнішкі і Студзянец)[5]. 22 лістапада 2012 года скасаваны хутар Чараны[6].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1497 чалавек[7], з іх 94,5 % — беларусы, 3,8 % — палякі, 1,5 % — рускія[8].

Зноскі

  1. а б в Борунский сельсовет
  2. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  4. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 студзеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 9 (1239).
  5. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 30 мая 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 22 (1972).
  6. Решение Ошмянского районного Совета депутатов от 22 ноября 2012 г. № 120 Об упразднении сельских населенных пунктов Ошмянского района
  7. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.