Казеозны некроз
Казеозны некроз (ад лац.: caseosus — «тварожысты» і стар.-грэч.: νέκρωσις — «змярцвенне») — апісанне формы смерці біялагічных тканак, разнавіднасці каагуляцыйнага некрозу , вылучаны ў асаблівую групу з-за свайго знешняга выгляду. Мёртвая тканка выглядае як мяккая, белая бялковая тварожыстай кансістэнцыі некратычная маса.
Прычыны
правіцьЧаста казеозный некроз звязваюць з туберкулёзам. Таксама ён можа выклікацца сіфілісам або пэўнымі грыбкамі: звычайна з'яўленне можа быць звязана з гістаплазмозам , крыптакакозам і какцыдыаідамікозам[1].
З’яўленне
правіцьПры казеозным некрозе не захоўваецца гісталагічная архітэктура. Пры даследаванні пад мікраскопам з афарбоўкай гематаксілінам і эазінам гэта характарызуецца з пазбаўленымі клетак ружовымі зонамі некрозу, акружанымі гранулематозным запаленчым працэсам.
Калі прыкаранёвы лімфатычны вузел, напрыклад, інфіцыраваных на туберкулёз, і ўсё ідзе да казеознага некрозу, то масава можа пачаць выяўляцца змена колеру скуры ад сырнага жаўтлява-карычневага да белага, па прычыне чаго гэты выгляд некрозу часта малююць як камбінацыю абодвух відаў — каагуляцыйнага і каліквацыйнага некрозу.
Тым не менш, у лёгкіх, больш звычайны казеозны некроз з грануляваным жаўтлява-карычневым адценнем паверхні. Разбурэнне тканак настолькі шырокае, што існуе шэраг абласцей з пустэчамі (таксама вядомых як кістозныя прасторы).
Зноскі
- ↑ Лёгочная патология (неопр.). 14 апреля 2012 года. (англ.) (Проверено 19 января 2010)
- Фатаграфіі казеознага некрозу праз мікраскоп (Праверана 19 студзеня 2010)
- Фатаграфія прыкаранёвага лімфатычнага вузла, які дэманструе казеозны некроз (Праверана 19 студзеня 2010)
- Фатаграфія казеознай гранулёмы туберкулёзу ў наднырачнай залозе (Праверана 19 студзеня 2010)
- Фатаграфія казеознай гранулёмы (Праверана 19 студзеня 2010)