Мікоз
Мікоз (грэч. μύκης — грыб) — грыбковая інфекцыя лёгкіх і скуры жывёлаў і чалавека, што выклікаецца ўдыханнем і пранікненнем у скуру грыбковых спораў. Найчасцей пашкоджвае скуру і пазногці пальцаў ступняў і кісцяў, таксама скуру тулава, валасістую частку галавы. Прыводзіць да такіх ускладненняў, як экзэма, алергія, гнойная інфекцыя, рожыстае запаленне.
Mycosis | |
---|---|
| |
МКХ-10 | B35.-B49. |
МКБ-10-КМ | B35-B49, B49 і B35.B49 |
МКХ-9 | 110-118.99 |
МКБ-9-КМ | 110-118.99[1][2] і 117.9[2] |
DiseasesDB | 28821 |
MeSH | D009181 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Папярэджанне
правіцьПрадухіленню хваробы спрыяюць:
- штодзённае мыццё ног цёплай вадой з мылам;
- выціранне да суха ног між пальцамі пасля душа;
- рэгулярнае ачышчэнне мыйнымі сродкамі дывановых пакрыццяў, падлогі, ваннай, манікюрных нажніцаў і педыкюрных прылад, губак, мачалак;
- нанясенне процігрыбковага крэму, мазі ў гарачы час года;
- адначаснае лячэнне з хворымі сваякамі дзеля ўнікнення паўторнага заражэння;
- хаджэнне абутым у лазні, басейне і спартзале;
- душ з мачалкай і мылам пасля пляжа.
Прычыны
правіцьЗаражэнню грыбком спрыяюць цяпло і вільгаць у месцах агульнага карыстання (басейн, душавы пакой, лазня, пляж, спартыўная зала), працяглае нашэнне цеснага, нязручнага, невентыляванага абутку, сваякі з захворваннем, дэфармацыя ступняў, парушэнне кровазвароту ў сасудах ног, цукровы дыябет, вузкія міжпальцавыя прамежкі, павышаная патлівасць скуры, мікратраўмы.
Праявы
правіцьНапачатку праяўляецца праз пачырваненне, запаленне, сверб скуры. Потым з’яўляюцца пухіркі, якія лопаюцца, ператвараюцца ў эрозіі і трэшчынкі. Пасля іх загойвання назіраецца лушчэнне скуры. Скура становіцца сухой з прыкметнымі раўчукамі. Утвараюцца трэшчыны, адбываецца патаўшчэнне скуры.
Аб грыбковым парушэнні пазногцевых пласцінак сведчыць памутненне, станчэнне, патаўшчэнне пазногцяў, з’яўленне на іх палос і плямаў[3].
Зноскі
- ↑ Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
- ↑ а б Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 3 жніўня 2018.
- ↑ Вольга Шаўко. У грыбковых інфекцый пазногцяў хуткага лячэння няма // Звязда : Газета. — 2 ліпеня 2008. — № 122 (26235). — ISSN 1990-763x.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мікоз