Споры

(Пасля перасылкі з Спора)

Споры (грэч. σπορά, σπόρος — сяўба, пасеў, семя) — клеткі раслін і грыбоў, што служаць для размнажэння і рассеяння.

Споры
Выява
Вывучаецца ў palynology[d]
Прадукуецца спарангій
Процілегла гамета
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Споры раслін

Утвараюцца шляхам мітозу (мітаспоры ў грыбоў і ніжэйшых раслін) ці меёзу (меяспоры ў вышэйшых раслін). Меяспоры бываюць аднолькавыя (у раўнаспоравых) або двух тыпаў — мікра- і мегаспоры (у разнаспоравых). Паводле месца ўтварэння адрозніваюць эндаспоры, што фарміруюцца ў спарангіях, і экзаспоры, што ўтвараюцца на паверхні (напр., у некаторых плесневых грыбоў). У ніжэйшых раслін, якія селяцца ў вадзе, споры маюць жгуцікі для перамяшчэння (налр., зааспоры ў водарасцей). У наземных раслін споры разносяцца ветрам і іншымі агентамі, не маюць органаў руху, ахаваны ад высыхання цвёрдай клетачнай абалонкай. Памеры ад 3—5 да 25—50 мкм, споры маюць разнастайную форму. Тэрмін жыцця зааспор ад некалькіх мінут да 2—3 гадзін, спораў у абалонцы — ад 10 дзён да 3—5 гадоў, у галаўнёвых грыбоў — да 25 гадоў. Марфалагічныя і антагенетычныя асаблівасці спор — важная таксанамічная адзнака, якая выкарыстоўваецца ў спорава-пылковым аналізе.

У паразітычных прасцейшых класа спаравікоў споры — адна- ці мнагаклетачныя ўтварэнні, абкружаныя шчыльнай абалонкай. Служаць для распаўсюджвання і перажывання неспрыяльных умоў.

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць