Галаўнёвыя грыбы
Галаўнёвыя грыбы (Ustilaginales) — парадак ці клас паразітычных базідыяльных грыбоў.
Галаўнёвыя грыбы | |||||||||||||||
Ustilago nuda на яравым ячмені | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Ustilaginales G. Winter | |||||||||||||||
Сямействы | |||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьМіцэлій шматклетачны, бясколерны, развіваецца паміж клетак расліны, радзей унутрм клетак, мае гаўсторыі, з дапамогай якіх грыбы жывяцца. У залежнасці ад асабліпасцей розных відаў міцэлій можа пранізваць карані, сцяблы, лісце, суквецці, дзе ўтвараюцца шчыльныя спляценні з масай круглаватых двух’ядравых спор — хламідаспор памерам 4—30 мкм, якімі грыбы размнажаюцца.
Паразіты пераважна збожжавых культур. Разбураюць пашкоджаныя органы раслін з утварэннм пылаватай масы хламідаспор. Абалонка спор гладкая сеткаватая, шчаціністая або бародаўчатая.
Пашырэнне
правіцьУ парадку 8 сямействаў, каля 1000 відаў. Пашыраны па ўсім зямным шары акрамя Антарктыды. Звычайна спецыялізаваныя паразіты вышэйшых травяністых раслін. На Беларусі найбольш вядомыя віды з роду Ustilago.
Пашкоджаныя імі расліны не гінуць, а доўгі час развіваюцца. Органы раслін, пашкоджаных галаўнёвымі грыбамі, часта нагадваюць абвуглены прадмет з-за чорнай, сажыстай масы спор паразітаў. Мікоз раслін у такім выпадку называецца «галаўня».
Асаблівасці біялогіі
правіцьУ цыкле развіцця галаўнёвых грыбоў назіраецца чаргаванне 3 стадый, або фаз: гаплоіднай (кароткачасовая, базідыяспоры і першасны міцэлій), дыкарыятычнай (працяглая, другасны, паразітны міцэлій) і дыплоіднай (вельмі кароткая, спелыя хламідаспоры). У масе (напр., цвёрдая галаўня ў зярняўцы пшаніцы дае 8—10 млн штук хламідаспор) — гэта чорны, фіялетавы або чырвоны пылаваты парашок унутры пашкоджаных тканак расліны. У некаторых відаў утвараюцца спаракучкі з 40—50 і больш спор. Хламідаспоры пераносяць працяглае высушванне і зберагаюць жыццядзейнасць на працягу 20 і больш гадоў. Прарастаючы, утвараюць 4-клетачныя базідыі з гаплоіднымі базідыяспорамі (меншых памераў, з гладкай тонкай, неафарбаванай абалонкай). Ёсць віды, якія не ўтвараюць базідыяспор (пыльная галаўня пшаніцы і ячменю) або базідыя з адной клеткі з 4—8 базідыяспорамі. Базідыяспоры некаторых відаў (пухірастая галаўня кукурузы) здольныя пачкавацца з утварэммем канідый. Гэтым значна павялічваецца выхад споравай масы.
Галаўнёвыя грыбы гатэраталічныя: для стварэння новага пакалення спор і для заражэння расліны неабходна зліццё дзвюх знешне аднолыкавых, але фізіялагічна розных базідыяспор або процілеглых міцэліяльных клетак. Пасля папарнага зліцця баэідыяспор утвараюцца дыплоідныя клеткі, якія прарастаюць у дыкарыятычны міцэлій. Ім адбываецца заражэнне раслін.
Меры барацьбы
правіцьМеры барацьбы: пратручванне і тэрмаапоацоўка насення, рацыянальнае размяшчэнне культур у севазвароце, правядзенне сяўбы ў аптымальныя тэрміны, падбор устойлівых сартоў.
Літаратура
правіць- Чакалінская Н. І. Галаўнёвыя грыбы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Біялогія: вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / пад рэд. В. М. Ціхамірава; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — Мн.: Нар. асвета, 2010. — 199 с.: іл. ISBN 978-985-03-1340-9