Устылягавыя

(Пасля перасылкі з Ustilaginaceae)

Устылягавыя (Ustilaginaceae) — сямейства грыбоў парадку галаўнёвых грыбоў (Ustilaginales). Паразітуюць на розных органах кветкавых раслін, часцей на генератыўных[1].

Устылягавыя

Пухірастая галаўня кукурузы  (польск.), якую вызвала Mycosarcoma maydis
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ustilaginaceae Tul. & C.Tul., 1847


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  192064
NCBI  5268
EOL  5796
MB  81513

Апісанне правіць

Сорусы могуць быць свабоднымі або пакрытымі перыдыем. Часта ўтрымліваюць структуры са стэрыльнага міцэлія, такія як калумела, цяжы, псеўдапарэнхіма, капіліцыяпадобныя гіфы, асобныя стэрыльныя клеткі або іх скапленні. Споры адзінкавыя, здвоеныя або ў клубочках, ступень злітаванасці якіх можа адрознівацца. Форма спор шарападобная, эліпсоідная, радзей вуглаватая. Паверхня гладкая або з разнастайнай скульптурай. Пігментацыя звычайна цёмная, але часам можа быць светлай. Прарастаюць з утварэннем фрагмабазідый, на асобных участках якіх фарміруецца неабмежаваная колькасць базідыяспор, якія звычайна размешчаны латэральна. Як фрагмабазідыіі, так і базідыяспоры здольныя да пачкавання[1].

Таксанамія правіць

Паводле базы даных Catalogue of Life на жнівень 2023 года сямейства ўключае звыш 740 відаў з 29 родаў[2]:

Зноскі

  1. а б Каратыгин И. В., Азбукина Э. М. Порядок Головнёвые. — Ленинград: Наука, 1989. — С. 24. — 220 с. — (Определитель грибов СССР). — ISBN 5-02026626-4.
  2. Ustilaginaceae (англ.). Catalogue of Life. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2023. Праверана 13 жніўня 2023.