Устыляга

(Пасля перасылкі з Ustilago)

Устыля́га (Ustilago) — род галаўнёвых грыбоў сямейства устылягавых.

Устыляга

Ustilago nuda на ячмені
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ustilago (Pers.) Roussel 1806


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  192067
NCBI  5269
EOL  16579
MB  16391

Апісанне правіць

Міцэлій шматклетачны з гаўсторыямі, паразітуе ўнутры расліны-гаспадара, у канцы лета распадаецца на асобныя клеткі, з якіх развіваюцца споры. Хламідаспоры адзіночныя, шарападобныя, авальныя, эліпсоідныя ці прадаўгаватыя, абалонка іх бародаўчатая, шыпаватая, шчаціністая або гладкая, радзей сеткавая, жоўтая, карычневая, аліўкавая ці фіялетавая. У масе споры ўтвараюць парашок, які паступова цямнее і робіцца аліўкавым, карычневым, фіялетавым або чорным. Прарастае хламідаспора 3—4 (5)-клетачнай базідыяй, на верхавінцы ці па баках якой звычайна ўтвараюцца базідыяспоры.

Пашырэнне правіць

Вядома больш за 350 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары. Паразіты, пашкоджваюць завязь, суквецце, радзей лісце і сцяблы раслін сямейства злакаў, лілейных, драсёнавых, гваздзіковых, складанакветных. На Беларусі найбольш вядомыя Ustilago tritici, Ustilago avenae, Ustilago hordei, Ustilago nuda, Ustilago maydis; узбуджальнікі галаўні аўса, ячменю, пшаніцы, кукурузы, манніку, мятліцы, пырніку, метлюжку і іншых злакаў.

Літаратура правіць