Казлоўшчынскі парк — помнік садова-паркавага мастацтва 2-й паловы 19 стагоддзя. Закладзены ў в. Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці.

Плошча 15 га. Займае раўнінны прамавугольны ўчастак. Цэнтр кампазіцыі — сядзібны дом (разбураны ў 1914). Перад галоўным фасадам быў парадны двор з манументам y цэнтры (захаваўся пастамент) і гаспадарчымі пабудовамі па баках.

Садова-паркавая тэрыторыя падзелена на 2 амаль роўныя часткі, злучаныя алеяй па восі сіметрыі кампазіцыі. Паўночная частка абмежавана з трох бакоў алеямі граба звычайнага і падзелена рэгулярнай сеткай дарожак на 8 прамавугольных участкаў з пасадкамі пладовых дрэў. Паўднёвая частка пад пладовым садам і ахоўнымі пасадкамі. У парку пераважна мясцовыя пароды дрэў.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3, С. 433—434.