Казімірова (Асіповіцкі раён)

вёска ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Казіміро́ва[1], таксама сустракаецца варыянт Казімі́рава[1] (трансліт.: Kazimirova, руск.: Казимирово) — вёска ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Градзянскага сельсавета.

Вёска
Казімірова
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2235
Аўтамабільны код
6
СААТА
7248806021
Казімірова на карце Беларусі ±
Казімірова (Асіповіцкі раён) (Беларусь)
Казімірова (Асіповіцкі раён)
Казімірова (Асіповіцкі раён) (Магілёўская вобласць)
Казімірова (Асіповіцкі раён)

ГісторыяПравіць

У XIX ст. маёнтак дваран Нямчынавічаў. У 1897 годзе фальварак Пагарэльскай воласці Ігуменскага павету.

У 1907 годзе засценак Пагарэльскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Школа адкрыта ў 1912 годзе.

15 чэрвеня 1923 года ў вёсцы створана сельскагаспадарчае таварыства «Працаўнік». У 1925 годзе ў мясцовай школе (4-гадовая беларускамоўная) навучалася ўжо 39 вучняў. У 1930 годзе створаны калгас «Кастрычнік»; акрамя таго, была свая кузня.

У 2-й палове 1930-х гадоў Казімірова закранулі рэпрэсіі. Былі арыштаваныя тры браты Шпілеўскія, адзін з якіх быў калгаснікам, другі служыў кавалерыстам у Бердзічаве, а трэці працаваў на мінскім заводзе «Цепи Галля». Акрамя іх арыштавалі чытырох Сухоцкіх — трое працавалі на зямлі, а чацвёрты электракранаўшчыком на Уралвагонзаводзе. Быў арыштаваны і лесаруб Бернард Пятровіч.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў Казімірава партызаны размясцілі заставу. Па ўспамінах старажылаў, каля тыдня ў вёсцы месцілася нямецкае падраздзяленне, пасля немцы спалілі вёску (згарэла 28 двароў). Засталося толькі некалькі хат. Многіх мужчын сагналі ў калгасную стайню і ўгналі на працы. Некаторыя здолелі ўцячы ў Асіповічах, пры перасадцы. Іншыя даехалі да хутара пад Мірам і ўжо адтуль дабіраліся назад да дому.

На фронце загінула 10 жыхароў.

Да 13 лютага 2002 года вёска ўваходзіла ў склад Каменіцкага сельсавета.

Планіроўка вёскі — лінейная, у адну вуліцу з двухбаковай драўлянай забудовай сядзібнага тыпу.

НасельніцтваПравіць

На старых каталіцкіх могілках у асноўным пахаваны Аляхновічы, Алешкевічы, Шабуні, Багуцкія, Сакалоўскія, Сухоцкія, Пракаповічы, Шпілеўскія, Жаўрыды. Частка з іх — жыхары суседніх Каменіч і іншых населеных пунктаў (Вернікоўскія, Аляшкевічы, Суднікі).

Надпісы на надмагіллях у асноўным пачынаюцца з S.P. ці D.O.M., заканчваюцца Prosi o Anielski Pozdrowenie (P.A.P., P. о А. Р.  і інш. варыяцыі) ці kto Przeczyta Prosze Zmuwic Trzy Zdrowas Marya.

З савецкага часу мова помнікаў пачынае мяняцца на рускую, з’яўляюцца пахаванні з ўсходнеславянскімі імёнамі (раней толькі польскія), хоць часцяком прозвішчы адны і тыя ж, што на польскамоўных надмагіллях. Агулам на могілках каля 60 дарэвалюцыйных надмагілляў. Найстарэйшае знаходзіцца над магілай Яна Аляшкевіча, які памёр у 1837 годзе.

Мова надпісаў польская, бо асноўнае насельніцтва вёскі складалі шляхцічы-каталікі, якія самі сябе называлі палякамі. Мова помнікаў мае мясцовыя асаблівасці, якія з’явіліся праз тое, што мясцовая каталіцкая засцянковая шляхта добра не ведала літаратурнай польскай мовы, у асноўным размаўляла па-беларуску.

На могілках знаходзіцца драўляны касцёл Св. Юзафа. У пасляваенны час людзі збіраліся і маліліся ў адной з хат, дзе быў «каталіцкі гурток».

Жылі ў вёсцы і праваслаўныя.

У паваенны час у вёсцы жылі: Сіпачы, Мізгаі, Маліцкія, Аляхновічы, Пятровічы, Трабушэўскія, Навіцкія, Каладзінскія, Віткоўскія, Беразоўскія, Галіцкія, Кудзелькі, Шпілеўскія, Сухоцкія.

ДынамікаПравіць

  • 1897 год — 62 жыхары (11 двароў)
  • пачатку XX ст. — 37 жыхароў (10 двароў)
  • 1917 г. — 116 жыхароў (18 двароў)
  • 1926 г. — 122 жыхары (21 двор).
  • 1940 г. — (33 двары).
  • 1959 г. — 109 жыхароў,
  • 1970 г. — 56 жыхароў,
  • 1986 г. — 19 жыхароў (12 гаспадарак),
  • 2002 г. — 4 жыхары (4 гаспадаркі).

СлавутасціПравіць

Страчаная спадчынаПравіць

  • Паводле А. М. Кулагіна была ў Казіміраве і ўніяцкая царква (не захавалася), пабудаваная ў XVIII ст. на месцы храма фундаванага Юдзіцкімі ў канцы XVII ст.

МемарыялыПравіць

  • Магіла Васіля Ціхановіча Шумілава, партызана 210-га асобнага атрада Клічаўскага аператыўнага цэнтра, загінулага ў жніўні 1942 года ў баі з акупантамі. Знаходзіцца на каталіцкіх могілках, у 1970 годзе пастаўлены абеліск.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Казімі́рава

СпасылкіПравіць

  • часопіс «Наша гісторыя»: артыкулы Ю.Тамковіча «Як беларуская гаворка ўплывала на пахавальны правапіс» (№ 2(19)-2020); «Надбярэзінская шляхта» (№ 1(30)(19)-2021)