Казімір Антонавіч Ясевіч

Казімір Антонавіч Ясевіч (1813 — 28 студзеня (9 лютага) 1888) — мастак, акадэмік гістарычнага і партрэтнага жывапісу Імператарскай акадэміі мастацтваў.

Казімір Антонавіч Ясевіч
Дата нараджэння 1813
Месца нараджэння
Дата смерці 28 студзеня (9 лютага) 1888
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Вучоба
Званні Акадэмік Імператарскай акадэміі мастацтваў
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў 1813 г. у шляхецкай сям’і Віленскай губерні. З дзяцінства палюбіў маляванне, займаўся пад кіраўніцтвам вопытных настаўнікаў, і, дасягнуўшы 18-гадовага ўзросту, сам стаў выкладчыкам малявання ў губернскай гімназіі і гарадскім вучылішчы ў Магілёве. Быў дапушчаны да ўступнага экзамену ў Імператарскую Акадэмію майстэрстваў (1833) і ў лік яе штатных вучняў за казённы рахунак. Скончыў курс Акадэміі мастацтваў (1836) са званнем свабоднага мастака і тады ж атрымаў ад Акадэміі малы сярэбраны медаль за напісаны ім з натуры партрэт каноніка Гінціла.

У 1842 годзе крытык Рамуальд Падбярэзскі пісаў пра мастака:

Казімір Ясевіч, з Беларусі, Магілёўскай губерніі. Жыццё яго было настолькі разнастайным, столькі ў ім было нечаканасцей і пераходаў, што сабраўшы ўсе дэталі яго жыцця пісьменнік з талентам Лесажа(руск.) бел. мог бы напісаць другога «Жыля Блаза(руск.) бел.». Прайшоўшы розныя шляхі, нарэшце ён паддаўся натуральнаму таленту, які адолеў усе перашкоды, і ў 1834 годзе паступіў у мастацкую акадэмію. Толькі тады ён пераключаецца на маляванне і стварае партрэты прыватных асобаў, над якімі асабліва не рупіцца і не губляе шмат часу, нядаўна у Кранштаце ён распісваў вобраз для царквы. Мастак гэты свайго роду арыгінальны[1].

Быў узведзены у званне акадэміка (1859)[2] за выкананы ім з натуры партрэт генерал-ад’ютанта графа Остэн-Сакена(руск.) бел., за шматгадовыя працы на мастацкай арэне і за працу па адукацыі многих вучняў, з якіх некаторыя да гэтага часу праславіліся сваімі творамі.

Нягледзячы на свае недастатковыя для яго вялікай сям’і сродкі, Ясевіч аддаў сваю кватэру ў распараджэнне «вучылішча жывапісу», якое бясплатна змяшчалася ў яго на працягу 30 гадоў, і, акрамя таго, размяшчаў у сябе трох вучняў, якія вучыліся ў Акадэміі. Ясевіч працаваў настаўнікам малявання ў 2-й(руск.) бел. і 3-й(руск.) бел. Пецярбургскіх гімназіях. У 1840-х гадах, па даручэнні Акадэміі мастацтваў і судовага ведамства, быў ацэншчыкам мастацкіх твораў, якія выстаўляліся для продажу за даўгі. Акрамя партрэтнага жывапісу займаўся таксама і рэстаўрацыяй старадаўніх карцін, сапсаваных часам. Гэтак, па запрашэнню будаўнічай канторы міністэрства Імператарскага двара ён аднаўляў карціны ў Вялікім Царскасельскім палацы, Эрмітажы, у палацы вялікага князя Мікалая Мікалаевіча Старэйшага(руск.) бел. (рэстаўрыраваў плафон Ружовай залы — сюжэт «Суд Парыса») і ў галерэях вядомых калекцыянераў мастацтва: князёў Д. А. Лабанава-Растоўскага, А. Б. Куракіна(руск.) бел. і іншых. Ясевіч пісаў таксама абразы для Канеўскага манастыра, для цэркваў ваенных шпіталяў у Араніенбауме(руск.) бел., Пецяргофе, Пскове, для інстытутаў Смольнага і глуханямых і для Уладзімірскага (на Петербургскім баку) сабора.

З арыгінальных твораў Ясевіча адзначаюцца: «Напалохала птушак», «Марскі бераг» і «Ноч пры святле месяца». Апошнія гады свайго жыцця Ясевіч дажываў далёка ад усялякіх мастацкіх цікавасцяў і памёр у беднаце ў 1888 годзе[3].

ГалерэяПравіць

Зноскі

  1. Podbereski, Romuald. «O niektórych artystach, którzy już wyszli albo jeszcze się kształcą w  Akademij Sztuk Pięknych w  S. Petersburgu», Tygodnik Petersburski, cz. 2: 69 (1842): 475—477.
  2. С. Н. Кондаков(руск.) бел.. Юбилейный справочник Императорской Академии художеств. 1764—1914. — Спб.: Товарищество Р. Голике и А. Вильборг, 1915. — Т. 2 (Часть биографическая). — С. 237.
  3. РБС. Ясевич, Казимир Антонович // Русский биографический словарь : в 25 томах. — СПб., 1913. — Т. 25: Яблоновский — Фомин. — С. 190—191.