Уладзімірскі сабор (Санкт-Пецярбург)
Сабор Уладзімірскай іконы Божай Маці ці проста Уладзімірскі сабор — дзейны праваслаўны храм на Уладзімірскай плошчы ў Санкт-Пецярбургу. Прысвечаны Уладзімірскай іконе Божай Маці, аднаму з самых паважаных на Русі абразоў.
Праваслаўны сабор | |
Сабор Уладзімірскай іконы Божай Маці | |
---|---|
59°55′41″ пн. ш. 30°20′54″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Расія |
Горад | Санкт-Пецярбург, Уладзімірскі праспект, дом 20 |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Санкт-Пецярбургская |
Тып будынка | Сабор |
Архітэктурны стыль | пераходны ад барока да класіцызму |
Архітэктар | П. А. Трэзіні (?), Дж. Кварэнгі, А. І. Мельнікаў, Ф. І. Руска, А. Л. Гольм |
Першае згадванне | 1747 год |
Дата заснавання | 1783 |
Будаўніцтва | 1761 — 1769 гады |
Статус | Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7810504000 |
Матэрыял | цэгла |
Стан | дзеючы |
Сайт | vladimirsobor.spb.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ад Уладзімірскай царквы паходзіць назвы Уладзімірскага праспекта і Уладзімірскай плошчы.
Храм належыць Санкт-Пецярбургскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы, уваходзіць у Цэнтральную дабрачынную акругу.
Гісторыя
правіцьУладзімірская царква была пабудавана на Гандлёвай плошчы ў перыяд з 1761 па 1769, як мяркуецца, па плане архітэктара П. А. Трэзіні на месцы аднайменнай драўлянай царквы 1747 года.
Царква была асвечана 9 красавіка 1783.
У 1791 годзе архітэктар Дж. Кварэнгі скончыў пабудову двух'яруснай званіцы.