Казімір Крыштафавіч Валовіч

(пам. каля 1704) крайчы жамойцкі

Казімір Крыштафавіч Валовіч (пам. каля 1704) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Казімір Крыштафавіч Валовіч
Багорыя
Багорыя
харунжы слонімскі[d]
крайчы жамойцкі[d]
з 1699
Смерць каля 1704[1]
Род Валовічы
Бацька Крыштаф Казімір Валовіч[d][1]
Маці Цэцылія з Бухавецкіх[d]
Жонка Соф’я з Орвідаў[d][1]
Дзеці Антоні Казімір Валовіч[d][2]

Біяграфія

правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Валовічаў герба «Багорыя». Нарадзіўся ў сям’і Крыштафа Казіміра, слонімскага земскага пісара.

У 1676 годзе разам бацькам падпісаў соймікавую інструкцыю: «K(a)z(i)m(ie)rz Wołłowicz», відавочна, гэта ён быў у 1688 годзе слонімскім харужым, крайчы жамойцкі з 1699(?) года.

Сям’я

правіць

У шлюбе з Соф’яй Пятроўнай Орвід. Памылкова сцвярджалася, што не пакінуў нашчадкаў, насамрэч меў сына Антонія Казіміра, крайчага жамойцкага.

Літаратура

правіць

  1. а б в Амелька С. Радавод лініі Крыштафа Казіміра Валовіча XVII—XVIII стст. (паводле дакументаў НГАБГ) // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. ЯнушкевічМн.: 2014. — С. 209. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1
  2. Амелька С. Радавод лініі Крыштафа Казіміра Валовіча XVII—XVIII стст. (паводле дакументаў НГАБГ) // Unus pro omnibus: Валовічы ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага XV—XVIII стст. / пад рэд. А. М. ЯнушкевічМн.: 2014. — С. 209, 211. — 508 с. — ISBN 978-985-7085-36-1