Казімір Нарбут (1838—1903)

Казімір Нарбут (польск.: Kazimierz Narbutt, 1838 — 1903, Кракаў, Польшча) — адстаўны капітан, удзельнік Вызваленчага паўстання 1863 года.

Казімір Нарбут
Kazimierz Narbutt
герб «Трубы»
герб «Трубы»
Нараджэнне 1838
Смерць 1903
Месца пахавання
Род Нарбуты
Дзейнасць ваенны
Бітвы

БіяграфіяПравіць

Шляхціц Кобрынскага павета. Браў удзел у баявых дзеяннях паўстанцаў на тэрыторыі Падляшша і Заходняга Палесся. У атрадзе, які быў створаны ў красавіку 1863 у прыбускіх лясах і якім камандаваў выхаванец духоўнай семінарыі Стасякевіч, Казімір Нарбут быў начальнікам штабу. Атрад, у якім было да 300 чалавек, дзейнічаў у Брэсцкім павеце. 14 мая 1863 гэты атрад быў разбіты расійскімі войскамі каля в. Чэрск Брэсцкага павета.

Пазней капітан Казімір Нарбут узначальваў свой атрад з 80 вершнікаў, які дзейнічаў у Брэсцкім і Кобрынскім паветах.

Пасля задушэння паўстання жыў у эміграцыі. Служыў у французскім і швейцарскім войску. Пазней вярнуўся ў Польшчу і быў землеўладальнікам. Пахаваны ў Кракаве на Ракавіцкіх могілках.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Powstanie styczniowe i zesłańcy syberyjscy. Katalog fotografii ze zbiorów Muzeum Historycznego m. st. Warszawy, t. I, Warszawa 2004.