Чэрск (Брэсцкі раён)

вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Чэрск[1] (трансліт.: Čersk, руск.: Черск) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Дамачаўскага сельсавета. Размешчаны за 56 км на поўдзень ад Брэста, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Дубіца, на аўтадарозе ДамачаваДубок, на ўсходзе — рака Капаеўка (прыток Заходняга Буга), на захадзе меліярацыйныя каналы.

Вёска
Чэрск
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
190 чалавек (2005)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 16(2)
Паштовы індэкс
225022
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212805066
Чэрск на карце Беларусі ±
Чэрск (Брэсцкі раён) (Беларусь)
Чэрск (Брэсцкі раён)
Чэрск (Брэсцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Чэрск (Брэсцкі раён)

У складзе адкрытага акцыянернага таварыства «Брэстрайаграсэрвіс» (цэнтр — гарадскі пасёлак Дамачава).

Гісторыя

правіць

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVI стагоддзя як шляхецкая ўласнасць у складзе Берасцейскага староства Берасцейскага павета Вялікага Княства Літоўскага. У 1700 годзе пабудавана праваслаўная царква.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. Вёска і аднайменны фальварак уваходзілі ў маёнтак Дамачава, якім валодалі князі Вітгенштэйны.

У 1863 годзе падчас нацыянальна-вызваленчага паўстання ў чэрскіх лясах адбыліся баявыя дзеянні паўстанцкага атрада Станкевіча з карнымі расійскімі падраздзяленнямі. У выніку двухгадзіннага бою паўстанцы вымушаны былі адступіць, страціўшы 11 чалавек забітымі, 17 былі ўзяты ў палон, а тыя, хто застаўся жывымі, уліліся ў атрад Казіміра Нарбута і працягвалі барацьбу[2].

У 1870 годзе вёска — цэнтр сельскай грамады, фальварак — уласнасць князя Вітгенштэйна. У 1886 годзе дзейнічала царкоўна-прыходская школа, капліца, піваварня і бровар, саладоўня. У 1897 годзе ў вёсцы быў хлебазапасны магазін, ветраны млын і карчма. Непадалёку ад вёскі размяшчаўся маёнтак (3 двары, 25 жыхароў).

 
Дамачаўскі строй. Святочныя ўборы дзяўчат і маладых жанчын. Чэрск. 1910-я гады

У 1905 годзе вёска і фальварак у Дамачаўскай воласці Брэсцкага павета. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Дамачаўскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Чэрскага сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну нямецка-фашысцкія акупанты знішчылі 35 двароў, загубілі 25 жыхароў; 20 вяскоўцаў загінулі на фронце, 1 — у партызанах. 18 снежня 1972 года Чэрскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Дамачаўскага пассавета[3].

Насельніцтва

правіць
  • 38 двароў, 395 жыхароў (1886)
  • 89 двароў, 538 жыхароў (1897)
  • 610 жыхароў (1905)
  • 64 двары, 311 жыхароў (1921)
  • 135 двароў, 520 жыхароў (1940)
  • 539 жыхароў (1959)
  • 569 жыхароў (1970)
  • 139 гаспадарак, 250 жыхароў (1997)
  • 76 гаспадарак, 190 жыхароў (2005)

Інфраструктура

правіць
  • Пачатковая школа
  • Фельчарска-акушэрскі пункт
  • Аддзяленне сувязі
  • Сельская бібліятэка

Славутасці

правіць

Страчаная спадчына

правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Чэрск // Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 336 с. — ISBN 985-6302-37-4.
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 снежня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 4 (1378).
  4. Чэрск // Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 336 с. — ISBN 985-6302-37-4.

Літаратура

правіць
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі

правіць