Какосавыя астравы (М’янма)

Какосавыя астравы (бірм.: ကိုကိုးကျွန်း) — архіпелаг з 5 малых астравоў і 2 скал у Бенгальскім заліве. Частка дзяржавы М’янма. Плошча 20,54 км². Насельніцтва разам з востравам Прэпарыс (2014 г.) — 950 чал.

Какосавыя астравы
бірм. ကိုကိုးကျွန်း
Характарыстыкі
Колькасць астравоў
Найбуйнейшы востраўВялікі Какосавы востраў 
Агульная плошча20,54 км²
Насельніцтва950 чал. (2014)
Шчыльнасць насельніцтва46,25 чал./км²
Размяшчэнне
14°07′09,90″ пн. ш. 93°22′04,60″ у. д.HGЯO
АкваторыяІндыйскі акіян
Краіна
Какосавыя астравы (М’янма) (Індыйскі акіян)
Какосавыя астравы
Какосавыя астравы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

Геаграфічна Какосавыя астравы з’яўляюцца працягам Андаманскіх астравоў. Месцяцца ў 423 км на паўднёвы захад ад Янгона, сталіцы М’янмы, у 267 км на паўночны ўсход ад Порт-Блэра, адміністрацыйнага цэнтра саюзнай тэрыторыі Індыі Андаманскія і Нікабарскія астравы. Найбуйнейшы Вялікі Какосавы востраў мае плошчу 14,57 км².

Клімат трапічны вільготны, вызначаны сезонным дзеяннем мусонаў. На працягу года тэмпература вагаецца ад +21,2 °C да +32,6 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 2337 мм. Найбольш вільготныя месяцы чэрвень — верасень.

Прырода правіць

З Андаманскіх астравоў на Какосавыя трапляюць кракадзілы. Мясцовыя пляжы — месца размнажэння марскіх чарапах.

Гісторыя правіць

Какосавыя астравы адкрыты ў XVI ст. партугальцамі. У XVIII ст. далучаны да тэрыторый Брытанскай Ост-Індскай кампаніі. У 1849 г. была зроблена няўдалая спроба стварыць брытанскае паселішча. З 1857 г. тут здабывалі какосы і мяса адзічэлых свінняў для катаржан Андаманскіх астравоў. У 1867 г. быў пабудаваны маяк. У 18781888 гг. арэндаваліся брытанскім прыватным прадпрымальнікам. У 1882 г. астравы былі фактычна перададзены ў склад каланіяльнай Бірмы.

У 19591971 гг. на Вялікім Какосавым востраве дзейнічала бірманская турма, дзе ў тым ліку знаходзіліся палітычныя зняволенныя. Пасля закрыцця турмы перададзены ў карыстанне ВМФ Бірмы. У наш час разам з востравам Прэпарыс складаюць асобную адміністрацыйную адзінку М’янмы.

З 1992 г. у Індыі абмяркоўваецца пытанне аб прысутнасці на Какосавых астравах кітайскіх ваенных і будаўніцтве імі станцыі электроннага назірання, аднак ніякіх пацверджанняў гэтаму няма.

Спасылкі правіць