Каледж Святога Ігнація Лаёлы

Каледж Святога Ігнація Лаёлы (літ.: Šv. Ignaco Lojolos kolegija) — літоўская недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая ажыццяўляе рэалізацыю прафесійных навучальных праграм неўніверсітэцкага ўзроўню. Сядзіба ўстановы знаходзіцца ў Каўнасе. Заснавальнік — Каўнаская рымска-каталіцкая архідыяцэзія.

Каледж Святога Ігнація Лаёлы
літ.: Šv. Ignaco Lojolos kolegija
Арыгінальная назва літ.: Šv. Ignaco Lojolos kolegija
Міжнародная назва англ.: St. Ignatius of Loyola University of Applied Sciences
Заснаваны 2010
Тып каледж
Размяшчэнне Каўнас
Сайт ilk.lt
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гэта незалежная каталіцкая вышэйшая навучальная ўстанова, якая накіравана на правядзенне інтэграваных навуковых і бізнес-праграм, якія кіруюцца на аснове Ігнацыянскай педагагічнай парадыгмы. Шмат увагі ў педагагічным працэсе надаецца выхаванню хрысціянскіх каштоўнасцей і развіццю пачуцця прыналежнасці да супольнасці, а таксама сацыяльнай адказнасці.

Спасылкі правіць