Каўнаская архідыяцэзія
Каўнаская архідыяцэзія (літ.: Kauno arkivyskupija) — адна з дзвюх каталіцкіх архідыяцэзій лацінскага абраду ў Літве з кафедрай у горадзе Каўнас (Каўнаскі павет). Уваходзіць у склад Каўнаскай мітраполіі. Суфраганнымі дыяцэзіямі для яе з’яўляюцца: Вілкавішкіская дыяцэзія, Цяльшэйская дыяцэзія і Шаўляйская дыяцэзія. Лацінская назва архідыяцэзіі — «Archidioecesis Kaunensis». Кафедральным саборам архідыяцэзіі з’яўляецца царква Святых Пятра і Паўла.
Каўнаская архідыяцэзія | |
---|---|
літ.: Kauno arkivyskupija | |
Лацінскі абрад | |
Галоўны горад | Каўнас |
Краіна | Літва |
Дата заснавання | 1926 |
Кафедральны сабор | Святых Пятра і Паўла |
Мітраполія | Каўнаса |
Парафій | 91 |
Іерарх | Сігітас Тамкявічус |
Плошча дыяцэзіі | 8 750 км² |
Насельніцтва дыяцэзіі |
(2010) 670 000 чал. |
Колькасць каталікоў |
(2010) 536 000 |
Доля каталікоў |
(2010) 80 % |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Архідыяцэзія заснавана ў 1926 годзе.
У наш час архібіскупскую кафедру Каўнаса займае (з 4 студзеня 1996 года) Сігітас Тамкявічус. Дапаможны біскуп з 27 верасня 2012 года — Кястуціс Кевалас.
Дэканаты
правіцьКаўнаская архідыяцэзія падзелена на 7 дэканатаў:
- Ёнаўскі дэканат (літ.: Jonavos dekanatas);
- Каўнаскі дэканат I (літ.: Kauno I dekanatas);
- Каўнаскі дэканат II (літ.: Kauno II dekanatas);
- Кедайнейскі дэканат (літ.: Kėdainių dekanatas);
- Расяйнейскі дэканат (літ.: Raseinių dekanatas);
- Укмяргскі дэканат (літ.: Ukmergės dekanatas);
- Юрбаркаскі дэканат (літ.: Jurbarko dekanatas).
Літаратура
правіць- Kauno arkivyskupijos bažnyčios: žinynas-albumas (sud. A. Bieliauskaitė, V. Dapkienė, R. Gustaitis, G. Pečkaitienė, J. Zareckas). — Kaunas: Terra publica, 2010. — 204 p.: iliustr. — ISBN 978-9955-652-69-4
- Annuario Pontificio, Libreria Editrice Vaticana, Città del Vaticano, 2003, ISBN 88-209-7422-3
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каўнаская архідыяцэзія
- Афіцыйны сайт каўнаскай архідыяцэзіі (літ.)
- Інфармацыя пра каўнаскую архідыяцэзію на сайце catholic-hierarchy.org (англ.)
- Інфармацыя пра каўнаскую архідыяцэзію на сайце gcatholic.org (англ.)