Кястуціс Кевалас
Кястуціс Кевалас (нар. 17 лютага 1972, Каўнас, Літва) — архібіскуп Каўнаскай архідыяцэзіі.
Кястуціс Кевалас | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Дыяцэзія | Цяльшэйская дыяцэзія | ||||||
Папярэднік | Jonas Boruta[d] | ||||||
Пераемнік | Algirdas Jurevičius[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Abziri[d] | ||||||
Папярэднік | Vinzenz Guggenberger[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Каўнаская архідыяцэзія | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Каўнаская архідыяцэзія | ||||||
Папярэднік | Lionginas Virbalas[d] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | выкладчык універсітэта, каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Месца працы | |||||||
Нараджэнне |
17 лютага 1972 (52 гады) |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПасля заканчэння сярэдняй школы з 1990 года па 1992 год навучаўся на факультэце радыёэлектронікі Каўнаскага тэхналагічнага ўніверсітэта.
У 1993 годзе паступіў у Каўнаскую вышэйшую духоўную семінарыю, дзе вывучаў філасофію і тэалогію да 1997 года, пасля чаго працягнуў вучобу ў семінарыі Найсвяцейшай Панны Марыі ў Балтымары ў Злучаных Штатах Амерыкі.
Завяршыўшы фармацыю і абараніўшы ліцэнцыят па тэалогіі, 29 чэрвеня 2000 года прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне.
Быў прызначаны кіраўніком прапедэўтычнага (падрыхтоўчага) курсу ў Мітрапалітальнай семінарыі і адказным за душпастырства моладзі ў Каўнаскай архідыяцэзіі.
З 2002 года выкладаў маральную тэалогію на тэалагічным факультэце Каўнаскага ўніверсітэта імя Вітаўта Вялікага. 18 студзеня 2008 года ў гэтай навучальнай установе абараніў доктарскую дысертацыю па тэалогіі.
З чэрвеня 2005 года па жнівень 2006 года быў духоўным айцом у Каўнаскай семінарыі, пасля чаго на працягу года працягваў навучанне ў Злучаных Штатах Амерыкі.
Вярнуўшыся на радзіму, з 2007 года па 2012 год выконваў душпастырскія абавязкі пры каўнаскай катэдры і быў спаведніком у семінарыі. 8 лютага 2010 года быў прызначаны праграмным дырэктарам «Радыё Марыя» ў Літве.
27 верасня 2012 года быў менаваны дапаможным біскупам Каўнаскай архідыяцэзіі. Біскупскае пасвячэнне прыняў 24 лістапада 2012 года.
Прызначаны 20 красавіка 2017 года біскупам-каад’ютарам Цяльшэйскай дыяцэзіі, 18 верасня таго ж года стаў біскупам Цяльшэйскім.
19 лютага 2020 года Папа Францішак менаваў новым архібіскупам-мітрапалітам Каўнаскім[1].