Кале Ялканен (фінск.: Kalle Jalkanen; 10 мая 1907, Суоненёкі — 5 верасня 1941, Лембалава, Ленінградская вобласць) — фінскі лыжнік, алімпійскі чэмпіён, чэмпіён свету.

Кале Ялканен
Род дзейнасці лыжны гошчык
Дата нараджэння 10 мая 1907(1907-05-10)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 верасня 1941(1941-09-05)[1] (34 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бітвы/войны

На Алімпійскіх гульнях 1936 года ў Гарміш-Партэнкірхене заваяваў залаты медаль у эстафетнай гонцы, у якой бег апошні этап і здолеў адыграць на ім 1,5 хвіліннае адставанне ад нарвежцаў, і выйграўшы ў выніку ў іх на фінішы 6 секунд. У гонцы на 18 км быў толькі 12-м.

На чэмпіянаце свету-1937 у Шамані, заваёўваў два сярэбраныя медалі, у гонцы на 18 км і эстафеце. На наступны год на чэмпіянаце свету 1938 гады ў Лахці стаў чэмпіёнам у гонцы на 50 км і бронзавым прызёрам у гонцы на 18 км.

Ялканен загінуў у верасні 1941 года на савецка-фінскім фронце Другой сусветнай вайны, падарваўшыся на міне блізу вёскі Лембалава.

Зноскі

  1. а б в Jalkanen, Kalle // Casualties during the Finnish wars 1939–1945National Archives Service. Праверана 22 верасня 2021.
  2. а б в г Silvennoinen S. Suomen hiihtokuninkaan kuolema kostettiin verisesti – majuri teloitti neljä sotavankia // IltalehtiHelsinki: Alma Media, 2016. — 122548 экз. — ISSN 0783-0025; 1797-7983 Праверана 22 верасня 2021.