Каложа (карціна)

карціна Віталя Цвіркі

«Кало́жа»карціна Віталя Цвіркі, створаная ў 1969 годзе.[1]

На паштовай марцы Беларусі.
На паштовай марцы Беларусі.
Віталь Канстанцінавіч Цвірка
Каложа. 1969
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь

Апісанне

правіць

Сярод твораў мастака найбольш вядомым з’яўляецца пейзаж, зроблены ў Гродне — «Каложа». Каляровая гучнасць і напружанасць восеньскіх фарбаў у гэтым творы адметна надзвычайна экспрэсіўным выглядам. Пейзаж з царквой на беразе Нёмана праўдзіва перадае лістападаўскае надвор’е, калі дрэвы пачынаюць агаляць кроны і палаюць жоўтай і чырвонай лістотай на фоне халоднага восеньскага неба. У цэнтры — нібы свечка свеціцца сваімі тэракотавымі мурамі трапяткі сярэднявечны храм. Мастак стаяў на высокім пагорку на мурах Старога замка, на другім беразе рэчкі Гараднічанкі, а на супрацьлеглым пагорку зіхацеў краявід, які лёг на палатно. Палатно знаходзіцца ў экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі.

Зноскі

  1. На Нёманскіх берагах. З дзіцячых успамінаў пра В.Цвірку. Музеі Беларусі (12 снежня 2013). Праверана 22 лістапада 2021.

Спасылкі

правіць