Калона Марка Аўрэлія
Калона Марка Аўрэлія — дарычная калона, размешчаная ў Рыме на названай у яе гонар Плошчы калоны (італ.: Piazza Colonna). Узведзена ў памяць аб Маркаманскай вайне Марка Аўрэлія, прататыпам яе паслужыла калона Траяна.
Славутасць | |
Калона Марка Аўрэлія | |
---|---|
італ.: Colonna di Marco Aurelio | |
41°54′03″ пн. ш. 12°28′48″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Дата заснавання | 193 і II стагоддзе |
Матэрыял | мармур і бронза |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Канструкцыя
правіцьВышыня калоны складае 29,6 м, яе пастамента — 10 м. Агульная вышыня манумента складала 41,95 м, аднак 3 метра яе падножжа пасля рэстаўрацыі 1589 года апынуліся ніжэй паверхні зямлі. Ствол калоны складаецца па розных даных з 27 ці 28 блокаў карарскага мармуру 3,7-мятровага дыяметра. Як і калона Траяна, яна полая, унутры знаходзіцца вітая лесвіца з 190—200 прыступкамі, якамі вядзе да вяршыні, дзе ў старажытнасці была ўстаноўлена скульптура Марка Аўрэлія. Лесвічная клетка асвятляецца праз невялікія прарэзы.
Рэльеф
правіцьРэльеф калоны Марка Аўрэлія прыкметна адрозніваецца ад рэльефу калоны Траяна большай экспрэсіўнасцю. На ім значна мацней выяўлена гульня святла і цяні, паколькі разьба па камені глыбейшая, некалькі павялічаны галовы фігур, каб можна было дакладней перадаць выразы твараў. У той жа час адзначаецца зніжэнне ўзроўня прапрацоўкі дэталяў зброі і адзежы.
Гісторыя пасля падзення Рымскай імперыі
правіцьУ Сярэднявеччы ўзыходжанне па лесвіцы на вяршыню калоны было гэтак папулярным, што права спаганяць уваходную плату штогод выстаўлялася на аўкцыён.
Да XVI стагоддзя статуя Марка Аўрэлія была згублена, у 1589 па ўказанні Папы Сікста V Даменіка Фантана адрэстаўраваў калону, узняў на яе скульптуру апостала Паўла, а замест разбураных рэльефаў размясціў на пастаменце надпіс аб рэстаўрацыі, у якой памылкова назваў манумент калонай Антаніна Пія.
Літаратура
правіцьКалона Марка Аўрэлія на Вікісховішчы |
- Filippo Coarelli, La colonna di Marco Aurelio, Roma 2008.
- Ranuccio Bianchi Bandinelli, «Arte Plebea», in Dialoghi di Archeologia a. I, pp. 7–19 1967.
- Giovanni Becatti, L’arte dell’età classica, VI edizione, Firenze 1989.
- Marta Sordi, «Le monete di Marco Aurelio con Mercurio» e la «pioggia miracolosa»", Scritti di Storia romana, Milano 2002, pp. 55-70.
- Sabino Perea Yébenes, La legion XII y el prodigio de la lluvia en época del emperador Marco Aurelio, Madrid, 2002.
- H.Z. Rubin, «Wheather Miracles under Marcus Aurelius», Atheaneum, 57, 1979, p. 365-366.
- Antony Birley, Marco Aurelio, trad.it., Milano, 1990, p. 215.
- Ilaria Ramelli, in Prefazione a: Sabino Perea Yébenes, La legion XII y el prodigio de la lluvia en época del emperador Marco Aurelio, Madrid, 2002, p. 11-12.
- A cura di J.Scheid e V.Huet, Autor de la colonne Aurélienne, Belgium 2000.