Калоссе (часопіс)

«Калосьсе» — літаратурна-навуковы часопіс. Выдаваўся з 1935 па 1939 ў Вільні на беларускай мове.

«Калоссе»
Тып часопіс
Выдавец Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры
Заснавана 1935
Спыненне публікацый 1939
Мова беларуская
Тыраж

Выходзіў паквартальна. Выдавец у 1935—1936 — Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры. У рэдкалегію ўваходзілі М. Шкялёнак, Я. Шутовіч і інш.

Адбітак вуглавога штэмпеля часопіса

Часопіс быў галоўнай літаратурнай трыбунай у Заходняй Беларусі ў другой палове 1930-х гг. Змяшчаў матэрыялы па беларускай гісторыі, сацыяльнай псіхалогіі, краязнаўстве, беларускай мове і літаратуры, культуры[1].

Зноскі

  1. ЭГБ, т. 4, с. 34.

Літаратура правіць