Кальцавая плямістасць півоні

Кальцавая плямістасць півоні[1] — хвароба півоні, выкліканая вірусам Tobacco rattle virus.

Апісанне правіць

Вельмі пашыраная хвароба, але вялікіх страт не прычыняе. Вірус перадаецца тлямі, пры вегетатыўным размнажэнні, зрэдку з сокам хворых раслін. На лісці паміж жылкамі вузкія светла-зялёныя палосы, якія складаюць узоры ў выглядзе кольцаў і паўкольцаў. Паступова палосы жаўцеюць і некратызуюцца утвараючы выразныя плямы няправільнай формы[1].

Прафілактыка і меры барацьбы правіць

Вырошчванне раслін на высокім агратэхнічным фоне, прытрымліванне аптымальных тэрмінаў пасадкі, уборкі: знішчэнне насякомых-пераносчыкаў вірусаў; фітасанітарныя прачысткі (да з'яўлення тлей)[1].

Зноскі

  1. а б в Вірусныя хваробы раслін // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 461

Літаратура правіць

  • Проценко Е. П., Проценко А. Е. Краткий атлас болезней декоративных растений. - М., 1961
  • Горленко С. В., Панько Н. А. Защита луковичных и клубнелуковичных культур от болезней и вредителей. — Мн., 1977.